Пятніца, 26.04.2024, 01:25
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы лічыце нам патрэбна адраджэнне мовы і культуры ўвогуле?
Усяго адказаў: 90
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Студзень » 10 » Пасьля Ўкраіны на чарзе Беларусь?
Пасьля Ўкраіны на чарзе Беларусь?
10:34
  Эўрапейскаму Зьвязу ўдалося дамовіцца з Украінай і Расеяй у пытаньні транзыту газу ў Эўропу.

 Пасьля таго як місія міжнародных назіральнікаў пачне працу ва Ўкраіне, чакаецца, што транзыт газу адновіцца ўжо праз суткі.

 А ў Беларусі павялічваюць выкарыстаньне замест газу таньнейшага рэзэрвовага паліва — мазуту.

Тое, што беларускія электрастанцыі і кацельні пераходзяць на мазут, пацьвердзіў першы намесьнік міністра энэргетыкі Эдуард Таўпянец. Ён заявіў, што ў краіне ёсьць танны мазут, таму яго і паляць. Але ці зьвязана гэта з тым, што з-за павелічэньня транзыту расейскага газу ў Эўропу абмежаваныя пастаўкі беларускім спажыўцам?

Таўпянец: “Пры чым тут транзыт газу? У нас газу дастаткова ў краіне. Але ён дарагі. Не фантазіруйце. У нас у краіне дастаткова і газу, і мазуту, і гэтак далей. Выкарыстоўваем тое, што выгадна для краіны. Дастаткова ўсяго — і газу, і мазуту”.

Карэспандэнт: “Але ж цана на газ пакуль яшчэ ня вызначана?”

Таўпянец: “Усё роўна ён дарагі. Сёньня мазут таньнейшы, чым газ”.

Пра тое, якая вызначана цана на газ для Беларусі, у “Газпроме” пакуль нічога ня кажуць.

Паводле прадстаўніка прэс-службы канцэрну Ігара Валабуева, падчас газавага канфлікту з Украінай па нітцы “Ямал — Эўропа” і сетках Белтрансгазу ад 1 студзеня павелічэньне транзыту ў Эўропу склала больш за 35 мільёнаў кубамэтраў у суткі. Але ці будзе “Газпром” выкарыстоўваць гэтыя магчымасьці пасьля ўрэгуляваньня канфлікту з Украінай?

“Усе, напэўна, пяройдуць у той рэжым, які быў дагэтуль. Бо ня будзе такой патрэбы загружаць трубу па максымуме”.

Паводле кіраўніка аналітычнага цэнтру ЕсооМ Сяргея Мусіенкі, пасьля Ўкраіны Расея можа ўзяцца за Беларусь. А няпэўнасьць цаны газу для Беларусі зьвязаная з сытуацыяй на ўкраінскім рынку:

“Расея загадзя ведала, што будзе гэтым займацца. І не абвяшчала гэтую цану, бо для Ўкраіны гэта быў бы арыенцір. Таму выгадна не агалошваць яе. Але гэта манапольны прадукт, які мы ня можам атрымаць інакш. Таму вымушаны ісьці на такія ўмовы”.

Паводле кіраўніка цэнтру Мізэса Яраслава Раманчука, чым далей будзе цягнуцца канфлікт з Украінай, тым больш верагодна, што цана для Беларусі будзе меншай:

“Калі Беларусь дае свае трубы і не патрабуе нічога ўзамен, не павышае стаўкі транзыту, то Менск спадзяецца, што Крэмль і “Газпром” будуць пра гэта памятаць пры вызначэньні новай цаны. Беларусі няма чаго разьлічваць на цану, ніжэйшую за 150-160 даляраў.

Калі гэты напал эмоцыяў з Украінай сыдзе, мы пабачым, што Беларусь ня ёсьць такім ужо стратэгічным партнэрам, няма саюзнай дзяржавы, на якую спасылаецца Пуцін. Цана для Беларусі павінна быць рынкавай. Калі мы атрымоўваем палітычную цану, то павінны думаць пра пагрозы, якія зь яе сыходзяць“.

Сёньня падчас сустрэчы з кіраўніком “Газпрому” Аляксеем Мілерам прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў заявіў, што ў будучыні нельга выкарыстоўваць “ніякіх прэфэрэнцый, ніякіх спэцыяльных перавагаў адносна якіх бы там ні было дзяржаў”. Ён адзначыў: “Калі ёсьць цана, то яна павінна быць нармальнай, раўнаважнай, эўрапейскай, у тым ліку для Ўкраіны, без усялякіх зьніжак, без усялякіх прэфэрэнцый”.


Праглядаў: 667 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Студзень 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz