Галоўная » 2008»Кастрычнік»25 » Аўтараў «Пражэктарпэрысхілтан» вінавацяць у парушэнні Крымінальнага кодэкса РБ
Аўтараў «Пражэктарпэрысхілтан» вінавацяць у парушэнні Крымінальнага кодэкса РБ
01:59
Прадстаўнікі Беларускага тэлебачання заяўляюць, што жарты ў адрас
Лукашэнкі ў расейскай тэлепраграме «Пражэктарпэрысхілтан» з'яўляюцца
абражальнымі.
Расейскі Першы канал у мінулую
суботу трансляваў праграму «Пражэктарпэрысхілтан», якая ў беларускім
эфіры выйшла скарочанай на некалькі хвілін.
Як сталася, у выразаным фрагменце Іван Ургант, Гарык Марцірасян і
Сяргей Светлакоў - вядучыя праграмы - абмяркоўвалі навіну аб адмене
забароны Аляксандру Лукашэнку на ўезд у краіны Еўразвяза. Вядучыя
разважалі аб тым, куды ў першую чаргу варта з'ездзіць беларускаму
кіраўніку. У якасці варыянтаў прапаноўваліся: Дзіснэйлэнд, піўны
фестываль «Актобарфест» у Мюнхене і конкурс двайнікоў саліста
італьянскай групы «Рыкі э паверы» Франка Гаці (спявак носіць вусы). А
таксама звязалі адмену забароны на ўезд Лукашэнкі ў краіны Еўразвяза з
разводам Мадоны і Гая Рычы.
-
Пра нашага прэзідэнта жартуюць даволі часта, напрыклад, у КВЗне. Але
трэба разумець розніцу паміж проста жартамі і жартамі, што завецца, на
мяжы, за якімі могуць быць сур'ёзныя наступствы, - растлумачылі «КП в Беларуси»
пазіцыю канала ў прэс-службе АНТ. - У сваёй працы мы кіруемся законам,
у тым ліку і Крымінальным кодэксам, у якім прадугледжаная адказнасць за
публічная абраза гонару і вартасці Аляксандра Лукашэнкі. І калі мы
лічым, што які-небудзь жарт трапляе пад гэты артыкул КК, мы прымаем
рашэнне не выпускаць яго ў эфір.
Дарэчы, год
таму ў Беларусі з «Праграмы Максімум», якая выходзіць на тэлеканале
НТБ, знік сюжэт, дзе вядучы Глеб П'яных непахвальна выказваўся на тэму
«Расея - газ - Лукашэнка». А тэлеканал «Расея» летась з трансляцыі
«Славянскага базара» выразаў фрагмент, у якім Аляксандр Лукашэнка
танчыў з Веркай Сярдзючкай (сцэну прыбралі нібыта з-за скандалу,
звязанага з Сярдзючкай і песняй Dancing Lasha Tumbai).
Сітуацыю пракаментаваў адзін з вядучых праграмы «Пражэктарпэрысхілтан» Сяргей Светлакоў:
-
Калі хтосьці падумае пра цэнзуру, то вазьму на сябе адвагу аспрэчыць
гэтую шальную думку. Уся справа ў тым, што кавалак пра Лукашэнку, які
не ўвайшоў у эфір, ўрад вырашыў прадаваць у Беларусі асобна на DVD.
Гэты ролік, несумнеўна, стане хітом.