Чацвер, 25.04.2024, 23:30
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы лічыце нам патрэбна адраджэнне мовы і культуры ўвогуле?
Усяго адказаў: 90
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2008 » Кастрычнік » 25 » Мядзьведзеў: У нас няма выходных, Аляксандар Рыгоравіч
Мядзьведзеў: У нас няма выходных, Аляксандар Рыгоравіч
14:59
  Лукашэнка дзякуе Мядзьведзеву, што той пагадзіўся зь ім сустрэцца. Сёньня ў Маскве прайшлі перамовы прэзыдэнтаў Беларусі і Расеі.

  Сёньня ў замку Маендорф пад Масквой прайшла сустрэча прэзыдэнтаў Беларусі і Расеі, якая доўжылася больш трох гадзінаў.

Напачатку ніякіх падрабязнасьцяў не паведамлялася, і адкрытымі для грамадзкасьці былі толькі тыя кароткія рэплікі для тэлекамэр, якімі абмяняліся кіраўнікі дзяржаваў перад перамовамі.

Стэнаграма гэтых выказваньняў апублікаваная на сайце прэзыдэнта Расеі. Дзьмітры Мядзьведзеў, вітаючы госьця, адзначыў, што сёньня варта абмеркаваць сытуацыю, што склалася на фінансавых рынках. Паводле Мядзведзева, напярэдадні міжнароднага саміту дваццаткі, “хацелася б, каб мы з найбліжэйшымі партнэрамі, такімі дзяржавамі, як Беларусь, абавязкова абмеркавалі сумесную пазыцыю з гэтай нагоды”

“Беларусі важнае бачаньне расейскім бокам наступстваў сусьветнага фінансавага крызісу”, — заявіў Лукашэнка, бо “мы прывязаныя да Расеі з пункту гледжаньня эканомікі, фінансавай сыстэмы”. Паводле беларускага прэзыдэнта, “амаль палова золатавалютных запасаў у нас у расейскіх рублях”. Лукашэнка лічыць, што ў двухбаковых адносінах трэба даць людзям “нейкія пазытыўныя сыгналы”. “Мяркую, нам будзе што сказаць пасьля гэтай сустрэчы”, — заявіў беларускі кіраўнік.

Свае ўступнае слова Лукашэнка раптам скончыў выказваньнем удзячнасьці Мядзьведзеву за згоду сустрэцца зь ім: “Дзякуй за тое, што Вы адрэагавалі на маю просьбу сустрэцца. Дзякуй за тое, што знайшўлі час у свой выходны дзень, бо ў Вас графік напружаны”.

“У нас няма выходных, Аляксандр Рыгоравіч”, — адказаў на гэта Мядзьведзеў.

Шэф-рэдактар газэты “Народная воля” Сьвятлана Калінкіна зьвяртае ўвагу, што тэмай перамоваў можа быць увядзеньне расейскага рубля на тэрыторыі Беларусі

Калінкіна: “Перад сустрэчай Лукашэнка вельмі шмат казаў (нават без нагоды) пра расейскі рубель і тое, як шырока ён выкарыстоўваецца ў Беларусі. Я з гэтага раблю выснову, што менавіта ўвядзеньне расейскага рубля — якраз тая ўмова, якая будзе галоўнай пры вызначэньні цаны на газ для Беларусі.

У мяне такое ўражаньне, што ў выніку трохгадзіннай размовы Аляксандар Лукашэнка атрымаў нейкае “хатняе заданьне”, якое ён будзе (альбо ня будзе) выконваць”

Увечары прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Натальля Цімакова выдала кароткае паведамленьне, у якім паінфармавала, што прэзыдэнты абмеркавалі “увесь комплекс двухбаковых адносін”. “Размова, у прыватнасьці, ішла аб падрыхтоўцы да прызначанага на канец лістапада  — пачатак сьнежня паседжаньня Найвышэйшай дзяржрады Расея-Беларусь. Абмяркўвалася таксама сытуацыя вакол цэнаў на энэрганосьбіты”, —дадала Цімакова.

Цікава, што раней афіцыйныя крыніцы паведамлялі, што сустрэча Мядзьведзева і Лукашэнкі ў рамках Дзяржаўнай рады “саюзнай дзяржавы” павінна прайсьці 3 лістапада.

Катэгорыя: Палітыка | Праглядаў: 794 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Кастрычнік 2008  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz