Для таго, каб пачаць працэдуру зьмяншэньня
коштаў шэнгенскіх віз для грамадзянаў Беларусі, афіцыйны Менск мусіць
спачатку падпісаць спэцыяльнае пагадненьне аб партнэрстве з Брусэлем.
Пра гэта “Свабодзе” паведаміў сёньня сустаршыня Палітрады АДС Анатоль Лябедзька пасьля сустрэчы з першым намесьнікам міністра замежных спраў Чэхіі Томашам Поярам (Tomáš Pojar). Чэскі дыплямат, які знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візытам, сёньня раніцай сустрэўся з лідэрамі АДС.
Спадар
Лябедзька тлумачыць: “Пагадненьня з Брусэлем няма. І з-за такіх
фармальных бюракратычных, можна сказаць, абставінаў рашэньне ў бліжэйшы
час ня можа быць прынятае. Падчас апошніх размоваў, у тым ліку і
сёньняшняй, мы выйшлі на наступны варыянт рашэньня — павелічэньне
колькасьці бясплатных віз для беларусаў. Прыкладам, Чэхія цяпер выдае
да 10% ад усіх віз бясплатна. Урад можа прыняць рашэньне пра
павелічэньне гэтай лічбы”.