У Беларусі дагэтуль
не вырашана, дзе захоўваць радыёактыўныя адходы АЭС. Пра гэта сёньня
сказаў журналістам намесьнік старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў у
праблемах Чарнобыльскай катастрофы, экалёгіі і прыродакарыстаньня
Мікалай Сяргіенка.
Ён адзначыў,
што “гэта пытаньне будзе вырашацца паралельна з будаўніцтвам АЭС. Дзе
будзем хаваць адходы мы яшчэ ня ведаем, як ня ведаем, дзе будзем браць
радыёактыўнае паліва”.
Сёньня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў унесьлі зьмены ў закон “Аб радыяцыйнай бясьпецы насельніцтва”.
|