Ва ўчорашняй
аналітычнай праграме беларускага тэлебачаньня кіраўнік аддзелу Расеі і
краінаў СНД Нямецкай рады замежнай Аляксандар Рар заявіў, што
дачыненьні паміж Эўразьвязам і Аляксандрам Лукашэнкам будуць
разьвівацца па аналёгіі – Эўразьвяз і былы прэм’ер-міністар Украіны
Віктар Януковіч.
"Я прадказваю, што стасункі з прэзыдэнтам Лукашэнка
будуць выбудоўвацца, як у свой час - 2 гады таму - з украінскім
прэм'ерам Януковічам, зь якім пасьля аранжавай рэвалюцыі таксама не
хацелі размаўляць, лічылі яго стаўленьнікам Масквы, а потым ён за час
свайго прэм’ерства не аднойчы пабываў у Брусэлі,” - заявіў А.Рар.
Спадар
Рар выказаў меркаваньне, што кіраўніка Беларусі “калі не напрыканцы
гэтага, то ў пачатку наступнага года запросяць у Брусэль на
кансультацыі”.