У Люксэмбург запрошаны міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў. Яго чакае “тройка” Эўразьвязу – эўракамісар па зьнешніх сувязях і палітыцы добрасуседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр, кіраўнік МЗС Францыі Бэрнар Кушнэр і вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па агульнай зьнешняй палітыцы і бясьпецы Хавіер Саляна.
9 кастрычніка Эўрапарлямэнт заклікаў прыпыніць візавыя санкцыі на паўгоду
адносна тых асобаў, якія ня бралі ўдзелу ў парушэньнях дэмакратычных
выбарчых стандартаў і правоў чалавека. За гэты час афіцыйны Менск
павінен перагледзець дыскрымінацыйны, на думку эўрапейскіх
палітыкаў, закон аб мэдыях.
Напярэдадні агенцтва Reuters са спасылкай на дыпляматаў у Брусэлі, паведаміла, што Эўразьвяз мяркуе захаваць забарону на ўезд на сваю тэрыторыю для Аляксандра Лукашэнкі. У
прыватнасьці, супраць таго, каб зьняць санкцыі асабіста з А.Лукашэнкі,
выступаюць Галяндыя, Швэцыя і Партугалія. Афіцыйны Менск спадзяецца,
што Эўразьвяз 13 кастрычніка здыме ўсе санкцыі зь беларускіх
чыноўнікаў.
***
Мартынава чакае "тройка"
Сёньня
ў Люксэмбургу Рада Эўразьвязу разгледзіць сытуацыю ў Беларусі. У
Люксэмбург запрошаны міністар замежных справаў Беларусі Сяргей
Мартынаў. Яго чакае “тройка” Эўразьвязу – эўракамісар па зьнешніх
сувязях і палітыцы добрасуседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр, кіраўнік МЗС
Францыі Бэрнар Кушнэр і вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па агульнай
зьнешняй палітыцы і бясьпецы Хавіер Саляна.