Эўрапарлямэнт ухваліў тэкст рэзалюцыі па Беларусі. У ёй прапануецца прыпыніць візавыя санкцыі на паўгоду.
Ці атрымае Лукашэнка шэнгенскую візу?
Сёньня
Эўрапарлямэнт ухваліў рэзалюцыю па Беларусі. У ёй прапануецца прыпыніць
візавыя санкцыі Эўразьвязу супраць некаторых беларускіх чыноўнікаў на
паўгоду. Рэзалюцыю ўхваліла абсалютная бальшыня парлямэнтароў. У ёй
выказваецца “глыбокае расчараваньне” тым, што ў Беларусі не адбылося
дэмакратычных зьменаў. І нягледзячы на невялікія паляпшэньні, выбары не
адпавядалі стандартам АБСЭ. Эўрапарлямэнтары заклікалі спрасьціць
працэдуру атрыманьня эўрапейскіх візаў для грамадзян Беларусі. Таксама
прапануецца прыпыніць візавыя санкцыі супраць некаторых беларускіх
чыноўнікаў на паўгода.
***
П.Севярынец: спачатку спыніць рэпрэсіі
Павал
Севярынец заявіў, што ў рэзалюцыі Эўрапарлямэнту сфармуляваная пазыцыя
Эўропы. Але цяпер усё залежыць ад таго, наколькі эфэктыўна і настойліва
эўрапейцы будуць дамагацца яе выкананьня.
***
Эўрапарлямэнт ухваліў рэзалюцыю па Беларусі
Сёньня раніцай Эўрапейскі парлямэнт ухваліў рэзалюцыю па Беларусі, якая абмяркоўвалася на ўчорашніх дэбатах.
Праект
быў падрыхтаваны і ўнесены на разгляд пяцьцю фракцыямі Эўрапарлямэнту.
Ён быў ухвалены абсалютнай большасьцю галасоў. “За” прагаласавала 597
дэпутата, “супраць” — 31.
Адзіны
выхад спадар Мілінкевіч бачыць у правядзеньні рэформаў, і таму для яго
“няма альтэрнатывы дыялёгу”, пад якім ён разумее ўсталяваньне
паўнавартасных стасункаў з Эўразьвязам. Аднак, на ягоную думку, гэты
дыялёг павінен весьціся пакрокава з паралельнай паступовай
дэмакратызацыяй Беларусі.
***
Учора
ў Эўрапарлямэнце адбыліся дэбаты па сытуацыі ў Беларусі пасьля мінулых
выбараў у Палату прадстаўнікоў. Усе прамоўцы выказваліся за дыялёг з
афіцыйным Менскам і падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасьці і
апазыцыі.
У рэзалюцыі прапануецца прыпыніць візавыя санкцыі
Эўразьвязу супраць некаторых беларускіх чыноўнікаў на паўгоду — з тым,
каб за гэты час быў прынамсі перагледжаны нядаўні дыскрымінацыйны закон
аб СМІ ў Рэспубліцы Беларусь. Прапанова прыпыніць візавыя санкцыі не
закранае асоб, якія наўпрост адказваюць за факты парушэньняў правоў
чалавека і дэмакратычных стандартаў падчас мінулай выбарчай кампаніі. У
праекце рэзалюцыі Эўрапарлямэнту гэтыя выбары прапанавана не прызнаваць
свабоднымі і дэмакратычнымі.
Эўрадэпутаты прапануюць прыпыніць санкцыі на паўгода
Прапанова прыпыніць візавыя санкцыі не датычыцца асоб, што арганізоўвалі парлямэнцкія выбары.
***
Эўрадэпутаты выбіралі паміж дрэнным і вельмі дрэнным
“Гаворка
пра часовае прыпыненьне візавых санкцый гучала ўжо некалькі дзён таму,
і тое, што гэтая прапанова ўвайшла ў праект рэзалюцыі і, найхутчэй,
будзе прынятая — сьведчыць, што Брусэль, нягледзячы на хібы выбарчай
кампаніі, па-ранейшаму зацікаўлены ў дыялёгу зь Беларусьсю і дае гэта
яшчэ раз зразумець".
***
У Эўрапейскім парлямэнце прайшлі дэбаты па Беларусі
Дэпутаты
выступілі за прынцып “саступка за саступку”, падтрымку грамадзянскай
супольнасьці і танныя або нават бясплатныя візы для беларусаў.