Расьцяжка зь лёзунгам "Свабоду Маладафронтаўцам!" была сёньня зраніцы вывешаная на адной з цэнтральных вуліцаў Менску. Нагадаем, што на дадзены момант 11 сябраў Маладога Фронту знаходзяцца ў няволі.
Сёньня аднаму зь лідэраў аргкамітэту партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя Паўлу Севярынцу з гомельскага ізалятара патэлефанаваў (!) кіраўнік Маладога Фронту горада Гомеля, Андрусь Цянюта. Хлопец паведаміў, што працягвае трымаць галадоўку пратэста супраць незаконнага затрыманьня.