Сёння свята ўсіх свядомых беларусаў, і як заўсёды, ворагам беларускага адраджэння трэба зрабіць ўсё, каб спаганіць свята. Сёння ў мазырскім універы, каб студэнты не ехалі ў Менск і каб не рабілі дэманстрацыі ў Мазыры, дадалі пары, і прымушалі распісвацца, што не сыдуць. Казалі, што пасля вучобы трэба ісці дадому. Школьнікам, ня гледзячы на вакацыі тэлефанавалі класныя кіраўнікі і папярэджвалі каб яны не ішлі на вуліцу, бо сёння будзе шмат міліцыянтаў на вуліцах. Некаторым “Неблагонадёжным элементам» тэлефанавалі дадому з міліцыі і выклікалі ў ваенкамат, пры адмове сказалі, што самі прыедуць і заберуць. Улада баіцца людзей, гэта значыць, што ёсць шанец радыкальных зменаў, таму трэба зрабіць усё каб гэты страх быў большым!!! Трэба паказваць сваю ня згоднасць з рэжымам хаця б знешнім выглядам(насіць значыкі ціпа “За Свабоду”, майкі з выявамі нашых нацыянальных сымбаляў і г.д.). Калі яны будуць гэта бачыць страх будзе большым і яны не змогуць не ўлічваць нашы думкі. Няхай жыве Вольная Беларусь!!! 25.03.08 Крокус абмеркаваць на форуме
І прыйсці на сустрэчу з А.Мілінкевічам у суботу, 12-00 да ПК "Будаўнік", дзе побач, у скверы адбудзецца сустрэча з палітыкам. Ня бойся!!! Не зьняважай сябе страхам!!!