25 сакавіка 1918г. была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. Сёння 25 сакавіка называюць “Дзень волі”. Магчыма, калі б Б.Н.Р. працягнула свае існаванне мы б і не пабачылі радыкальных зменаў у жыцці, але ўсёж гэты дзень святкаваць варта.
Калі б у 1918г. не абвясцілі Б.Н.Р., не было б размовы пра існаванне БССР, і пасля развалу “чырвонай імперыі” не было б самастойнай Беларусі і называліся мы б прыкладна “Северо-западный край”. А калі б мы працягнулі жыцце ў складзе Расеі, наша мова і культура, і без таго амаль страчаныя, зніклі бы зусім!!! А няма мовы – няма нацыі.
25 сакавіка лепш было б назваць “Днём нацыі”, бо наша нацыя існуе сёння дзякуючы гэтаму дню і тым людзям якія абвесцілі Б.Н.Р. Таму кожны беларус павінен шанаваць гэты дзень і рабіць усё, каб усё больш людзей ведала і шанавала гэты дзень...
25.03.08 Крокус
абмеркаваць на форуме