«Эратычная бомба», якую ў Маскве зьбіраліся ўжыць супраць Аляксандра Лукашэнкі, мяркуючы з усяго, абясшкоджаная.
Расейскі рэжысэр Аляксандар Валаў, аўтар скандальных стужак «Юлія» і «Міша» з героямі, падобнымі да прэм'ер-міністра Ўкраіны Юліі Цімашэнкі і прэзыдэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі, пры канцы 2006 году абвясьціў пра здымкі эратычнага фільма «Бацькава шчасьце», дзе прататыпам – кіраўнік Беларусі.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску пакаралі арыштамі затрыманых 16 студзеня актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху.
Судзілі актывістаў трох незарэгістраваных арганізацыяў: “Маладога фронту”, “Моладзі БНФ” і “Джынс за свабоду”. Адных абвінавацілі ў дробным хуліганстве, іншых – ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.