17 лістапада ў цэнтры
Прагі адзначалі 20-ую гадавіну пачатку Аксамітнай рэвалюцыі. Афіцыйна
гэтае сьвята называецца Дзень баразьбы за свабоду і дэмакратыю.
Відэарэпартаж з вуліцаў Прагі.
Вацлаў Гавэл запальвае сьвечкі ля студэнцкага мэмарыялу Сяргей Навумчык: Я
цяпер знаходжуся ў раёне Альбэртаў, гэта стары цэнтар Прагі, непадалёк
ад Вышаграду. і тут ідзе вялікая калёна --5-10 тысячаў людзей, і
менавіта такім чынам яны адзначаюць 20 годзьдзе пачатку Аксамітнай
рэвалюцыі. 20 гадоў таму яна пачалася як раз адсюль, з гэтага месца,
дзе я цяпер знаходжуся.
Алена Каварава: Сяргей, нагадайце абставіны той падзеі.
Навумчык: 17 лістапада -- гэта Міжнародны дзень студэнта, а прымеркаваны ён да пахаваньня студэнта мэдычнага факультэта Яна Оплетала,
які быў сьмяротна паранены падчас маніфэстацыі супраць фашысцкай
акупацыі Чэхаславаччыны ў лістападзе 1939 году. Усё пачалося адсюль з
Альбэртава. Тады сотні студэнтаў былі разагнаныя. А 17 лістапада
эсэссаўцы ўзялі ў аблогу студэнцкія інтэрнаты, і больш як тысяча
студэнтаў былі арыштаваныя, а 9 кіраўнікоў студэнцкага зьвязу былі
расстраляныя.
І вось 20 гадоў таму 17 лістапада 1989 году
праскія студэнты вырашылі адзначыць гадавіну, сабраўшыся каля мэдычнага
анатамічнага факультэту тут на Альбэртаве. Прычым акцыя была дазволеная
ўладамі. А тое, што адбылося далей, не чакалі ані ўлады, ані паліцыя,
ані самі студэнты, ані лідэры студэнцкага руху, як цяпер яны самі
прызнаюцца. Сабралася тады каля 15 тысячаў чалавек, а потым калёна, як
прыгадваюць сёньня ўдзельнікі, абсалютна стыхійна рушыла да цэнтру
гораду, што ўладамі дазволена не было. І ў раёне Нацыянальнай вуліцы,
калёна дасягнула 50 тысячаў чалавек, адбыліся жорсткія сутычкі з
паліцыяй, паліцыянты жорстка зьбівалі людзей, 568 чалавекі зьвярнуліся
па мэдычную дапамогу.
Зьявілася тады інфармацыя пра гібель студэнта Марціна Шмідта,
потым гэтая інфармацыя не пацьвердзілася, але адыграла ролю
каталізатара пратэстных настрояў. І на Вацлаўскай плошчы ўПразе
сабралася, як цяпер называюць лічбу, каля 100 тысячаў чаланек. І вось
тады з балькону зьвярталіся да іх лідэры "Грамадзянскага форуму", у тым
ліку Вацлаў Гавэл, які за некалькі месяцаў да таго выйшаў з турмы. Людзі
патрабавалі адстаўкі камуністычнай ўлады, і неўзабаве камуністычны
рэжым у Празе абрынуся. Вось так адбылася гэтая аксамітная рэвалюцыя. А
пачатак гэтага студэнцкага шэсьця, студэнцкага руху і ў літаральным
сэнсе, і ва ўскосным адбыўся адсюль. І вось цяпер падыходзіць
яшчэ калёна студэнтаў, яны апранутыя ў чорнае. У кагосьці фарбаваныя
валасы. Гучаць барабаны. Усё гэта вельмі нагадвае буфанаду. Зрэшты
большасьці з гэтых людзей, у лепшым выпадку, калі былі тыя падзі, было
2-3 гады. Для іх гэта гісторыя, можа быць міталягізаваная гісторыя,
таму такое шэсьце крыху жартаўлівае, апраўданае. Тут не толькі
рэпрадукцыя тых падзеяў, тут ёсьць і карыкатурныя плякаты, якія
адсылаюць у сёньняшні дзень, ад Вацлава Гаўла да сёньняшніх кіраўнікоў.
Тут палітычная сатыра даволі яскрава прысутнічае.
|