Спэцназаўцы затрымалі ўдзельнікаў флэш-мобу ў сталічным сквэры Янкі Купалы.
Маладыя людзі сабраліся а 19-й гадзіне, каб услых прачытаць тэкст
дэклярацыі «Аб незалежнасьці Рэспублікі Беларусь». Намесьнік кіраўніка
міліцыі Цэнтральнага раёну Менску адразу папярэдзіў маладых людзей, каб
яны не рабілі ніякіх акцый.
Удзелнікі фэш-мобу патлумачылі, што яны як грамадзяне Беларусі могуць у любым месцы чытаць тэкст Дэклярацыі.
Спэцназаўцы ў цывільным пачынаюць затрымліваць удзельнікаў флэш-мобу. Адразу пасьля гэтага ў спэцназаўскі аўтобус спэцназазўцы ў цывільным зацягнулі Алега Ладуцьку, Максіма Вінярскага, Аўгена Афнагеля, Паліну Кур’яновіч і яшчэ некалькіх удзельнікаў флэш-мобу.
Спэцназаўцы цягнуць у аўтобус актывіста Алега Ладуцьку. Усіх затрыманых адвезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну Менску.
|