Актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Правы
альянс” у гадавіну сьмяротнага пакараньня Кастуся Каліноўскага на
аднайменнай вуліцы ў Менску наклеілі партрэты Кастуся Каліноўскага з
надпісам: “Слава герою!”.
У 15 гадзінаў актывісты запалілі сьвечкі напачатку вуліцы і правялі там мітынг.