Актывісты незарэгістравнай арганізацыі “Правы
альянс” разам з прадстаўнікамі сэкцыі “Мэмарыял” дабраахвотнага
таварыства аховы культуры і помнікаў наведалі мэмарыяльны комплекс
Хатынь.
На знак гадавіны зьнішчэньня вёскі актывісты ўсклалі вянок,
кветкі і запалілі сьвечкі.
Пасьля гэтага яны накіраваліся ў вёску Вялікая
губа недалёка ад Хатыні. Каля крыжу, які актывісты ўсталявалі днямі на
месцы спаленай вёскі, адбыўся мітынг і сумесная малітва па забітым
жыхарам вёскі.
|