Пасьля звароту ў Цэнтральную выбарчую камісію кандыдата ў дэпутаты Мазырскага райсавету, палітпрызыўніка Франка Вячорку ўжо тры разы выпускалі пад аховай з вайсковай часткі ў горад.
«Мяне тройчы адпускалі ў звальненьні, хаця звальненьнямі гэта назваць цяжка. У прысутнасьці прапаршчыкаў, а ўчора ў прысутнасьці зампаліта наведваў выканкам, друкарню, паштамт, рэдакцыю газэты «Жыцьцё Палесься», а таксама дом культуры «40 гадоў Кастрычніка».