Сёньня дзень народзінаў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.
“Паэзія Барадуліна – чыстай красы Боская паэзія беларусаў, крыніца нацыянальнага натхненьня, складнік яе спрадвечнага духоўнага набытку.Тое асабліва адчувальна, калі апынуцца ў растаньні зь ею...” – пісаў Васіль Быкаў, які называў Рыгора Барадуліна сваім найбліжэйшым сябрам. Блізкае сяброўства зьвязвала Барадуліна і з Уладзімерам Караткевічам.
Рыгор Барадулін – аўтар дзесяткаў паэтычных і літаратурна-крытычных кніг, адна зь іх – “Дуліна ад Барадуліна” – выйшла ў сэрыі “Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе”.
Апошняя кніга Барадуліна – ягонае ліставаньне з Васілём Быкавым “Дажыць да зялёнай травы...” – пабачыла сьвет у мінулым годзе.
Тут -- онлайн-канфэрэнцыя з Рыгорам Барадуліным на вэбсайце Свабоды.