Галоўная » 2009»Люты»24 » Непрызнаньне Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі – за партнэрства?
Непрызнаньне Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі – за партнэрства?
07:51
У выпадку прызнаньня Беларусьсю незалежнасьці
Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі пад сумненьнем апынецца яе ўдзел у праграме
“Ўсходняе партнэрства”.
Пра гэта заявіў міністар замежных справаў старшыні Эўразьвязу Чэхіі Карэл Шварцэнбэрг на прэсавай канфэрэнцыі ў Брусэлі пасьля нарады
кіраўнікоў МЗС краінаў Зьвязу, на якой абмяркоўваліся пэрспэктывы
“Ўсходняга партнэрства”.
Шварцэнбэрг падкрэсьліў, што парлямэнт
Беларусі мае сувэрэннае права прымаць рашэньне па гэтым пытаньні, але ў
выпадку прызнаньня незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі Беларусь
“сутыкнецца зь вельмі сур'ёзнымі праблемамі” з удзелам у праграме
“Ўсходняе партнэрства”, паколькі апынецца “па-за эўрапейскім
кантэкстам”.
“Яшчэ трэба шмат чаго зрабіць, каб далучыць Беларусь да партнэрства”, – сказаў намесьнік кіраўніка МЗС Нідэрляндаў Франс Тымэрманс. Міністар замежных справаў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер таксама выказаўся адносна магчымасьці ўдзелу Беларусі ва “Ўсходнім партнэрстве”: “Мы не павінны быць занадта аптымістычнымі”.
Эўракамісія
пастанавіла выдзеліць дадаткова 350 мільёнаў эўра (да выдзеленых раней
250 мільёнаў) на дапамогу 6 краінам партнэрства – Азэрбайджану,
Армэніі, Беларусі, Грузіі, Малдове і Ўкраіне – пры ўмове істотнага
прагрэсу на шляху дэмакратыі ў гэтых краінах.