Аўторак, 19.11.2019, 06:48
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы лічыце нам патрэбна адраджэнне мовы і культуры ўвогуле?
Усяго адказаў: 90
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Люты » 23 » Арышт і штрафы за родную мову
Арышт і штрафы за родную мову
07:42
  Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Гомеля разглядалі справы чатырох удзельнікаў акцыі ў абарону беларускай мовы, праведзенай 21 лютага — у Міжнародны дзень роднай мовы.

  Аднаго арыштавалі, на траіх наклалі буйныя штрафы.


Кастуся Жукоўскага, каардынатара стваранай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”, судзьдзя Марына Дамненка пакарала арыштам на 7 сутак. Капітан міліцыі Шукель, выкліканы на паседжаньне з Цэнтральнага райаддзелу міліцыі, літаральна выштурхнуў спадара Жукоўскага з будынку суду, каб везьці ў ізалятар адбываць суткі.

Арыштаваны толькі й здолеў выгукнуць, што з выракам ня згодны:

“Гэта ёсьць ганьба, ганьба за беларускую мову. Але мы ўсё роўна пераможам!”

Кастусь ды іншыя маладыя гамельчукі ў дзень роднай мовы ішлі па вуліцы Савецкай, каб ускласьці кветкі да помніка праваслаўнаму асьветніку Кірылу Тураўскаму. Апрача гвазьдзікоў, у руках яны трымалі аркушы паперы, памерам 20 на 30 сантымэтраў, з надпісамі “Родная мова” й сінім штампам па-расейску: “Запрещено”. Раты ў маладзёнаў былі завязаныя чырвона-зялёнымі стужкамі.

Па дарозе да помніка міліцыянты з роты хуткага рэагаваньня палку патрульна-паставой службы абласной міліцыі, апранутыя ў чорныя цывільныя курткі, схапілі сямёх удзельнікаў акцыі й завезьлі ў Цэнтральны РАУС. Да іх далучылі й дваіх журналістаў. У пастарунку трымалі каго чатыры, а каго амаль шэсьць гадзінаў. На ўсіх склалі адміністрацыйныя пратаколы за “парушэньне правілаў правядзеньня вулічных акцый”, якія й накіравалі ў суд.

Аштрафаваная на 1 мільён 750 тысяч рублёў мастак-дызайнэр Марыся Тульжанкова так пракамэнтавала затрыманьні й прысуды:

“Гэта незаконна, абсалютна незаконна. Гэта — суд над роднай мовай! Рэальна мы як грамадзяне мелі права на сваё слова, на ўскладаньне кветак. Пакуль жа яшчэ не было забароны на ўскладаньне кветак. Тое, што нас затрымалі незаконна, не назвалі сябе, зацягнулі ў аўтобус — гэта парушэньне нашых правоў. Гэта ўвогуле гвалт”.

Што ў Гомелі існуюць вялікія праблемы зь беларускай мовай, паказаў ня толькі суботні флэш-моб, але й сёньняшнія судовыя разборы. Судзьдзі беларускай мовы ня ведаюць. Марына Дамненка наагул адхіліла патрабаваньне спадарыні Тульжанковай весьці разбор на беларускай мове, спасылаючыся на тое, што ў мінулым годзе тая пісала скаргу на рашэньне суду па-расейску. І калі дзяўчына ўвогуле адмовілася адказваць на пытаньні, судзьдзя абвясьціла перапынак, каб выклікаць з унівэрсытэту ў суд перакладчыка з расейскай мовы на беларускую.

Прадстаўнік Беларускага Хэльсынскага камітэту Алесь Яўсеенка, які прысутнічаў на разглядзе адміністрацыйных спраў за акцыю ў абарону роднай мовы, лічыць, што моладзь трапна абазначыла праблему:

“Рашэньні суду паказваюць рэпрэсіўны характар прымяненьня заканадаўства. Улады не перабудоўваюцца, нягледзячы на дэклярацыі прэзыдэнта. Праблемы існуюць і з мовай. У нашым паўмільённым горадзе няма ніводнай беларускамоўнай школы. Ёсьць адна гімназія № 36 імя Івана Мележа, але й там толькі палова клясаў беларускія.

Самымі судамі не выконваецца закон аб мовах. Беларуская мова — дзяржаўная. Як жа можна адмаўляць у хадайніцтве весьці разбор на дзяржаўнай мове?!“

Марына Дамненка пакарала таксама штрафам на 1 мільён 750 тысяч рублёў удзельніка акцыі Васіля Такарэнку. Судзьдзя Алена Цалкова аштрафавала на 700 тысяч рублёў студэнта Алеся Вярцейку, які выпадкова далучыўся да акцыі.

Разгляд адміністрацыйных спраў у дачыненьні да сяброў БАЖ Зьмітра Кармазіна й Алега Рыжкова перанесены на заўтра — яны запатрабавалі адваката.

Астатнія ўдзельнікі акцыі ў абарону роднай мовы чакаюць позваў у суд.


Катэгорыя: Палітыка | Праглядаў: 570 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Усе смайлы
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Люты 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2019 Конструктор сайтов - uCoz