Аўторак, 23.04.2024, 09:44
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы ставіцеся да будаўніцтва АЭС у Бларусі?
Усяго адказаў: 48
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2008 » Верасень » 25 » Датэрміновае галасаваньне: назіраньне ўсьляпую
Датэрміновае галасаваньне: назіраньне ўсьляпую
06:05
  У першы дзень датэрміновага галасаваньня на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў на выбарчыя ўчасткі ў Беларусі прыйшлі 2,7 адсотка выбарцаў.

ЦІ ПАТРАПІЛІ ВЫ ПАД ДАТЭРМІНОВАЕ ГАЛАСАВАНЬНЕ? ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ

Ад АДС балятуецца 71 кандыдат у дэпутаты

Сёньня адбылося пасяджэньне Прэзыдыюму Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. На ім абмеркавалі пляны на выбарчы тыдзень і заклікалі прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу.

Вынікі першага дня датэрміновага галасаваньня па абласьцях:

Берасьцейская...

  2,2%

Віцебская...........

  3,1%

Гарадзенская.....

  2,5%

Гомельская........

  3,1%

Магілёўская.......

  2,6%

Менская.............

  3,0%

Менск................

  2.3%


За выбарчай кампаніяй у Палату прадстаўнікоў чацьвёртага скліканьня на сёньняшні дзень назіраюць 890 міжнародных назіральнікаў з 45 краінаў.

Арганізацыя з найбольшым прадстаўніцтвам
Колькасьць назіральнікаў
АБСЭ.........................................................     416
Выканкам СНД.......................................     325
  
Дадзеныя ЦВК.

"Мы больш сьціпла праводзім выбарчую кампанію"
Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік у інтэрвію Свабодзе сярод іншага камэнтуе тэму байкоту выбараў.



Найбольш актыўна галасуюць на ўсходзе


"Ужо ўчора цэлыя падразьдзяленьні галасавалі датэрмінова. Людзі кажуць, што ім загадалі прагаласаваць да 26-га, нават не да 28-га. А калі хто не прагаласуе, дык у іх будуць складанасьці на працы."

Праваабаронцы кажуць пра "тыповыя парушэньні"

В.Стэфановіч: "Назіральнікам не паведамляюць, колькі бюлетэняў было дастаўлена на выбарчыя ўчасткі, колькі чалавек уключана ў сьпісы для галасаваньня, колькі прагаласавала ў першы дзень. Здаралася, што скрыні для датэрміновага галасаваньня былі апячатаныя "ўсьляпую" — скрыня перад апячатваньнем не была адчыненая і прад'яўленая для агляду членам участковай выбарчай камісіі".

Незалежны кандыдат заклікаў суперніка зьняцца

Былы вайсковец Уладзімер Бароўка публічна зьвярнуўся да свайго суперніка, праўладнага кандыдата Эдуарда Казуры, старшыні Пастаўскага райвыканкаму, з прапановай адмовіцца ад далейшага ўдзелу ў выбарах.


З.Пазьняк: “Беларусы не павінны прызнаваць фальшывыя выбары”


Госьць у ранішнім эфіры “Свабоды” – заснавальнік Беларускага Народнага фронту, адкрывальнік Курапатаў і лідэр Кансэрватыўна Хрысьціянскай Партыі БНФ Зянон Пазьняк.


На датэрміновае галасаваньне ў БНТУ выстройваліся чэргі





Прагаласаваў датэрмінова — і капай бульбу!

Другі дзень ідзе датэрміновае галасаваньне. Студэнты актыўна выкарыстоўваюць магчымасьць прагаласаваць загадзя. Куды і чаму яны сьпяшаюцца?

“Некаторыя падобныя тварам да крымінальных злачынцаў”

Агляд тэлефанаваньняў на Свабоду за 24 верасьня.


Берасьце: бюлетэні трапляюць у ліпавыя скрыні


Адразу некалькі скаргаў на ненадзейнасьць скрыняў для галасаваньня накіравалі ў Цэнтравыбаркам і акруговыя камісіі назіральнікі за выбарамі і праваабаронцы зь Берасьця.


Катэгорыя: Палітыка | Праглядаў: 788 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Віншуем
23.04.2024 г.
З Днём Нараджэнне!:
pravoved777(39)
Каляндар навін
«  Верасень 2008  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz