А.Лукашэнка: “Я не разумею, чаму я павінен сысьці?”
04:36
“Пакуль у мяне няма плянаў сысьці ў адстаўку”, – заявіў кіраўнік Беларусі.
“Не таму, што я хачу, як вы, можа быць, думаеце,
вечна быць ля ўлады, а таму, што гэта ў цяперашняй сытуацыі было б
расцэнена як уцёкі”,– патлумачыў Лукашэнка замежным журналістам.
“Я не разумею, чаму я павінен сысьці? Што такое здарылася, што я павінен сысьці?” – задаецца пытаньнямі ён.
“Калі
беларускі народ абраў Лукашэнку, значыць, народ хоча, каб ён быў ля
ўлады. Мяне мой стан задавальняе”, – прызнаўся кіраўнік Беларусі.
Ягоныя словы цытуе агенцтва Інтэрфакс.