Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавес плянуе наведаць Расею і Беларусь пасьля свайго дзяржаўнага візыу ў Кітай.
Паводле зьвестак агенцтва Прэнса Лаціна, візыт Уга Чавэса ў Кітай пачынаецца ў аўторак, 23 верасьня.У Пэкіне ён плянуе правесьці перамовы са старшынёй КНРХу Дзіньтао, іншымі прадстаўнікамі ўлады, а таксама вядучымі бізнэсмэнамі Кітаю.
Пасьля Пэкіна Чавэс наведае Расею і Беларусь, а
затым Францыю і Партугалію, паведамляе Прэнса Лаціна. “Асноўнай мэтай
гэтага туру зьяўляецца пашырэньне двухбаковых сувязяў і падпісаньне
пагадненьняў у эканамічнай, сацыяльнай і культурнай сфэрах, а таксама
пашырэньне палітычнага дыялёгу па міжнародных пытаньнях, што ўяўляюць
узаемную цікавасьць”, — зазначае агенцтва.
Нагадаем, Уга Чавэс ужо тройчы наведваў Беларусь — у ліпені 2006, у чэрвені 2007 і ў ліпені 2008 гадоў.
У сьнежні 2007 году Вэнэсуэлу наведаў Аляксандар Лукашэнка.
Падчас ягонага візыту адбылося адкрыцьцё беларуска-вэнэсуэльскага
сумеснага прадпрыемства па здабычы нафты “ПэтраВэнБел” у штаце
Ансаатэгі, быў падпісаны шэраг міжурадавых і міжведамасных дакумэнтаў у
розных сфэрах, паведамляе БелаПАН.