Палітрада аб’яднаных дэмакратычных сілаў разам з
кандыдатамі ў дэпутаты з адзінага сьпісу вырашылі ўдзельнічаць у
выбарах. А.Лукашэнка пагражае Захаду адмовай ад дыялёгу.
Старшыня
Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль
Палякоў заявіў “Свабодзе”, што рашэньне АДС не байкатаваць выбары
лічыць слабым.
АДС
будзе канцэнтраваць высілкі на тым, каб арганізаваць кантроль за
падлікам галасоў выбарнікаў, каб прад’явіць доказы фальшаваньня
вынікаў. А ў тых выбарчых акругах, дзе ў бюлетэнях няма дэмакратычных
кандыдатаў, агітаваць за няўдзел выбарнікаў у галасаваньні.
У
дзень асноўнага галасаваньня, 28 верасьня, апазыцыя плянуе правесьці
акцыю пратэсту супраць таго, што прадстаўнікоў дэмсілаў не ўключылі ў
выбарчыя камісіі, а таксама супраць фальшаваньня вынікаў галасаваньня.
Тым часам Аляксандар Лукашэнка прыгразіў Захаду, што адмовіцца ад дыялёгу, калі той не прызнае выбары ў Палату прадстаўнікоў.
“Калі ўжо і гэтым разам выбары акажуцца “недэмакратычнымі”, мы зь імі спынім усялякія размовы”, — заявіў А.Лукашэнка. Ён зазначыў, што выбарчая кампанія праходзіць “па паняцьцях Захаду і ЗША”.
Гаворачы
пра апазыцыю, кіраўнік дзяржавы заявіў: “Ня трэба думаць, што апазыцыя
тут рване дужа. Можа, і добра было б, калі б хто зь іх перамог, але
гэта вырашыць народ”.
Спадар Лукашэнка заўважыў, што “гэтыя выбары арганізаваныя як ніколі”.