Прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ва ўчорашнім інтэрвію для „Financial Times” i „Frankfurter Allgemeine
Zeitung” сказаў, што хоча, каб Захад прызнаў парлямэнцкія выбары ў
Беларусі 28 верасьня.
„Калі вы кажаце, што для вас важныя парлямэнцкія
выбары, то мы цалкам адкрылі для вас краіну: ідзіце, глядзіце,
назірайце, ці ў адпаведнасьці з нашымі законамі праходзіць перадвыбарчы
пэрыяд, датэрміновае галасаваньне і самі выбары”, — цытуе Лукашэнку агенцтва БЕЛТА.
Лукашэнка
падкрэсьліў, што хоча Захад таго ці не, новы парлямэнт будзе абраны.
Але адначасова ён дадаў: „Мы хочам, каб вы нас ўспрынялі і прызналі
нашы выбары”.
„Мы
хочам кантактаваць з вамі ва ўсіх сфэрах: ад навукі да самых складаных
пытаньняў ўзаемадачыненьняў паміж дзяржавамі”, — сказаў ён.
Прэзыдэнт
Беларусі таксама заявіў, што ня хоча кантактавацца з Захадам цераз
„жалезную заслону”, якую Захад пабудаваў на мяжы зь Беларусьсю.