Галоўная » 2008 » Верасень » 1 » Быкаў і Караткевіч засталіся ў школьнай праграмеБыкаў і Караткевіч засталіся ў школьнай праграме
Быкаў і Караткевіч засталіся ў школьнай праграмеБыкаў і Караткевіч засталіся ў школьнай праграме
15:45
Колькасьць гадзін на вывучэньне беларускай мовы і літаратуры скарацілася.
“Тры гадзіны на мову і літаратуру — гэта проста незразумела, як яе
вывучаць. У адзінаццатай, выпускной клясе — дзьве гадзіны мовы і адна
літаратуры”, кажа настаўнік мовы і літаратуры з Іванава Рыгор Сыраватка.
Толькі 30 жніўня настаўнікі беларускай мовы і
літаратуры атрымалі каляндарны плян і навучальныя праграмы па
беларускай мове і літаратуры. Быкаў і Караткевіч
у школьнай праграме засталіся. Іх будуць вывучаць у 11 “штрых” клясе.
Праўда, колькасьць гадзін вельмі абмежаваная. Меркаваньне настаўніка
Рыгора Сыраваткі:
“За 8 гадзін вывучыць тры творы — Быкава
“Знак бяды”, Караткевіч і Мележ — гэта азнаямленьне з творчасьцю
пісьменьніка і аналіз твора. Гэта пакуль проста не зразумела, як гэта
будзе і на якім узроўні вучні будуць атрымліваць веды”.
Карэспандэнтка: “Але Караткевіч і Быкаў засталіся ў школьнай праграме?”
“Так, я рады, што іх усё-ткі пакінулі. Гэта вельмі добра”.