Трэці дзень аміністрацыя Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсітэту выклікае на размову кожнага студэнта, хто не пабаяўся паставіць подпіс пад пратэстам аб магчымым выключэньні з унівэрсітэту маладафронтаўкі Людвісі Атакулавай. Нагадаем, рэктарат БДЭУ прыняў рашэньне хадайнічаць перад рэктарам БДЭУ Шымавым аб адлічэньні з 3-га курсу факультэта “Вышэйшая школа турызму” Людвісі Атакулавай за актыўную палітычную дзейнасьць, але пад ціскам салідарных студэнтаў, якія зьбіралі подпісы і накіравалі афіцыйны пратэст Шымаў абмежаваўся строгаю вымоваю. Зараз жа кожнага з падпісантаў выклікаюць у дэканат факультэта (подпісы зьбіраліся з 9 факультэтаў!), каб ён патлумачыў, чаму ён падпісаўся пад заяваю: у знак падтрымкі Людвісі ці з-за еднасьці палітычных поглядаў, прычым некаторым студэнтам пагражаюць адлічэньнем ці праблемамі падчас разьмеркаваньня. Па словах Людвісі, найбольш неадэкватна да студэнцкай салідарнасьці ставяцца на факультэце “Кіраваньне эканомікі і гандлем”: у дэканаце студэнтам прапануць адмовіцца ад подпісаў ці падпісаць наступную заяву: “Мы паставілі свой подпіс, але ня думалі, што справа прыме апазыцыйны характар”. Як кажа Людвіся Атакулава, нягледзячы на на тое, што большасьць не адмаўляеца ад сваіх подпісаў, такі ціск прыводзіць да таго, што студэнты ўвогуле баяцца прымаць ўдзел у грамадзкім жыцьці. http://www.mfront.net/
|