У ноч на 22 красавіка ў Кобрыне былі затрыманы маладафронтаўцы Аляксандр Фамічоў і Ўладзімер Сучок, якія малявалі на прыпынках графіці “Свабоду палітвязьням!”, “Малады Фронт не спыніць!” Міліцыянты сфатаграфавалі надпісы на мабільны тэлефон, пасьля чаго прапанавалі хлопцам самім зьнішчыць графіці. У выпадку, калі гаспадары шапіка, на якім былі зроблены надпісы, напішуць скаргу ў міліцыю, абяцалі распачаць праверку.
Нягледзячы на тое, што маладафронтаўцаў затрымалі а палове на трэцюю начы, падтрымаць сяброў у РАЎС прыйшлі амаль усе кобрынскія актывісты. Міліцыянты, якія ўжо пачалі дапытваць Алеся і Ўладзя прама ў дзяжурцы, пад ціскам маладафронтаўцаў адпусьцілі юнакоў без складаньня пратаколаў http://www.mfront.net/...Чытаць далей »