Пятніца, 29.03.2024, 15:14
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Ацэніце наш сайт
Усяго адказаў: 102
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2008 » Сакавік » 26 » Прысуды ўдзельнікам Дня Волі
Прысуды ўдзельнікам Дня Волі
15:54
 
   Сёньня праходзяць суды над затрыманымі ўчора ўдзельнікамі акцыі Дзень Волі.
 
15:45 Судзьдзя Мар’яна Валчкова асудзіла Артура Фінькевіча на 15 сутак арышту.


15:20 Ільля Богдан – 15 сутак арышту.


15:17 Суд Савецкага раёну пакараў Яўгена Афнагеля дзесяцьцю суткамі арышту.


15:15 Журналіста “Нашай нічы” Сямёна Печанко асудзілі на 15 сутак арышту. Моладзевага актывіста Максіма Вінярскага – на 10 сутак.


14.40 Сэрыя прысудаў у Заводзкім судзе. Людміла Пястун аштрафаваная на 5 базавых вялічыняў (175 тысячаў рублёў), Яўген Пятліцкі -- 25 базавых (875 тысяч рублёў), Мікалай Адамовіч - 30 базавых (1050 тысячаў рублёў).


14.30
Савецкі суд апраўдаў Аляксандра Шастаковіча. Маці Аляксандра патлумачыла ў судзе, што яны з сынам зьбіраліся сустрэцца каля філярмоніі, бо ішлі на канцэрт, і нават прадэманстравала білеты. Не гледзячы на паказаньні міліцыянтаў, судзьдзя Аксана Рэлява спыніла справу. Цяпер Аляксандар Шастаковіч можа падаць скаргу на незаконныя затрыманьне. 


14.15
Актывіста моладзевага руху “Джынс за Свабоду” Мікіту Шуцянкова у судзе Заводзкага раёну пакаралі штрафам 30 базавых (1050 тысячаў рублёў).


14.00
У Партызанскі суд прывезьлі Зьмітра Дашкевіча, Дзьмітрыя і Андрэя Бухаўцоў, Крысьціну Шацікаву, Натальлю Ясевіч, Любімаву і Барташук 


13.50 
У Заводзкім судзе на 7 сутак асуджаны Аляксандар Круткін. Судьдзя Алена Лапцева аштрафавала на 30 базавых (1050 тысячаў рублёў) Уладзімера Іванова. У Савецкім 10 сутак атрымаў Алесь Панфілаў


13.40
 У Маскоўскім раённым судзе усяго судзяць 17 чалавек. Іна Клімутка атрымала штраф 30 базавых вялічыняў (1050 тысяч рублёў), Гайсенковіч Вольга -- 15 (525 тысяч рублёў), Кіявіцкі Ільля – 25 (875 тысяч рублёў)  


13.30
 Адбыўся першы прысуд у Савецкім раённым судзе. Паўла Турчанінава аштрафавалі на 30 базавых вялічыняў (1050 тысячаў рублёў).


13.20 Судзьдзя Партызанскага райсуду Чатвярткова дала 3 сутак адміністрацыйнага арышту Андрэю Беліку. Тым часам у судзе Заводзкага раёну аштрафавалі Алеся Мілінца.


13.00 Працягваецца працэс над Артурам Фінькевічам. Артур заявіў, што яго моцна зьбівалі падчас затрыманьня, але яшчэ больш зьбівалі Зьмітра Дашкевіча. Міліцыянты, якія затрымлівалі Фінькевіча, кажуць, што яго нібыта запрасілі прайсьці ў аўтобус і ён пайшоў туды сам. На судзе сьведчаць міліцыянты -- супрацоўнікі спэцроты хуткага рэагаваньня магілёўскага аблвыканкаму. 

Артур Фінькевіч



12.30
У Партызанскім судзе першым судзілі Ўладзімера Сяргеева. Судзьдзя Вераніка Абрамовіч дала яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту. На судзе Сяргееў казаў, што яго падчас затрыманьня зьбівалі, рвалі вопратку. Сьведкі-міліцыяны адмаўляліся, што яны ўжывалі сілу.

Уладзімер Сяргееў з адкаваткай



12.00 У суд Савецкага раёну Менску прывезьлі затрыманых ўчора ўдзельнікаў акцыі. Спэцназ міліцыі зрабіў два ланцугі, каб ня даць паплечнікамі і сваякам затрыманых наблізіцца да іх. Аўтобус пад’ехаў да бакавога ўваходу ў будынак суду, і адтуль вывелі 19 затрыманых. Яшчэ побач стаіць яшчэ адзін аўтобус з затрыманымі, якім міліцыянты не дазваляюць адчыніць фіранкі. Тым часам адбываюцца суды ў Маскоўскім раёне, а частку людзей, якіх трымалі ў міліцыі Савецкага раёну, адвезьлі ў суд Заводзкага раёну. Паводле непацьверджанай інфармацыі, частку людзей, якіх моцна зьбілі падчас затрыманьня, будуць судзіць у будынку суду на Акрэсьціна.

11.00 У Партызанскі суд прывезьлі 5 чалавек. Гэта Артур Фінькевіч, Кася Галіцкая, Кацярына Салаўёва, Уладзімер Сяргееў і яшчэ адзін малады хлопец, імя якога пакуль не вядомае. У Фінькевіча моцна зьбітае левае вока і ўся левая частка твару. Усе яны запрасілі адваката Сьвятлану Гарбаток, якая абараняе Сяргеева.

Кася Салаўёва
Катэгорыя: Палітыка | Праглядаў: 777 | Дадаў: Admin | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Сакавік 2008  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz