Мілы наш, родны край, Пакутная наша Беларуская маці –зямля!
Колькі выпрабаваньняў ты перанесла за гэтыя 90 год свайго існаваньня. Ты ахвяравала сябе дзеля таго, каб быць вольнай Беларусьсю, народнай, дэмакратычнай.
Лепшыя твае сыны і дачкі даравалі і зараз даруюць свае жыцьце ў імя сваей Айчыны, нашай Народнай Беларусі.
Я ўпэўнены, што наступіць хутка час, і наша Рэспубліка Беларусь зноў вернецца ў сваю спадчыну, зазьзяе под бела-чырвона-белым сьцягам, як Беларуская Народная Рэспубліка.
Бо гэта вельмі адчуваецца ў сёньняшнім веснавым паветры.
І як гучыць філасоўскае вучэньне Сакрата:
“Айчына павінна быць даражэй за маці і бацьку, і якія б жорсткасьці, якія б несправядлівасьці яна не зьдзейсьняла ў адносінай да нас, мы павінны вытрымаць іх, не шукаць спосабаў ухіляцца ад яе.”
І толькі мужнасьць, стрыманасьць, справядлівасьць дапамогуць у гэтым.
25-га сакавіка ў 18.00 мы прыйдем на пляц Якуба Коласа, каб разам адсвяткаваць 90 –годзьдзе нашай БНР.