Гурт пачаў сваё існаванне ў восень 2006-га. У ім было тры чалавекі: Хведзя, Антон, Ігар, гралі хто на чым прыдзецца. Крыху пазней, дзесці ў пачатку зімы ў гурце з’явіўся Тайлер, як вакаліст. Тайлер напісаў першую песьню гурту(да гэтага песень не было, была музыка без словаў) - “Don’t stop hooligans”, у якой спявалась пра футбольных хуліганаў. Адразу з з’яўленнем Тайлера быў вызначаны дакладны склад: Тайлер – вакал, Хведзя – гітара, Ігар - бас, Антон – бубны. Менавіта такім складам гурт існаваў амаль да 2008г. Сёння склад змяніўся па двух прычынах: 1) З’явілася жаданне граць больш якасную музыку, таму вырашылі граць ў дзве гітары 2) У Тайлера з’явіліся сур’ёзныя праблемы, таму ён кудысці знік. Сёння склад выглядае так: Хведзя – гітара, вакал; Ігар – гітара; Антон – бубны; Малы Егор – бас. За час існавання гурт прайшоў шмат цяжкіх момантаў, якія і зараз даюць аб сабе ведаць. Зараз В.С. працуе над дэбютным альбомам. Плануе даваць канцэрты, ды расплюшчваць вочы тым людзям якія не могуць зрабіць гэтага без дапамогі.
|