Што гэта такое? Каля “дк Будаўнік”, стаяць толпы эмакідаў(больш girls), футбольныя фаны, троху панкаў ды металюгі. Справа ў тым, што ў наш горад завітаў гурт СЛОТ з новай праграмай “Тринети”. Канцэрт распачалі мазырчукі Li.Qit. якія загралі нам свой кор. Калі мазырчукі ўжо адыгралі сваё і сышлі са сцэны, гледачы чакалі СЛОТ. Пачакаць прыйшлось даволі доўга. Але вось дачакаліся выходзяць СЛОТ і заля выбухае аплядысментамі. Першыя песні, і ў зале няма ўжо чым дыхаць, бо кожны адрываўся як мог, пачаўся слэм. Потым дзесці ў сярэдзіне выступу, СЛОТ захацелі сыграць песьню “Пластика”, гэта пра пластычную хірургію. І каб паказаць што не ўсім дзяўчынам патрэбна пласціка, паклікалі на сцэну дзяўчат з залі, якія на працягу песні адрывалісь на сцэне разам з выканаўцамі. Так сама СЛОТ выканалі кавэр на песню «Улица роз», Арыі, даволі цікава яе апрацавалі, песню было цяжка пазнаць, але сыгралі ня кепска. Крыху пазней прагучала песьня “Кені”, цудоўны твор, зроблены даволі дзіка і пазітыўна. Пасля песні вакаліст сказаў, што дзесці два тыдні назад, яны гралі гэту песьню на чырвонай плошчы ў сваім горадзе, і падкрэсліў, што самі нават не могуць у гэта паверыць. Атыграўшы шчэ неклькі песень музыкі свалілі са сцэны, але гледачы ведалі, што гэта ўсё панты і пачалі клікаць іх назад. І вось яны зноў на сцэне. Пачынюць іграць, першая песьня была зроблена ціпа як рэггі. Потым яны сыгралі кавэр на папсовую рэперскую банду, атрымалась цудоўна, пасля песьню “Хаос”, пад якую ў зале сапраўды пачаўся хаас, праўда толькі знешне, сапраўды ў зале быў парадак. 15.03.08 Крокус