21 сакавіка ў адной з самых вялікіх заляў гораду – Доме культуры прафсаюзаў пры афіцыйнай арганізацыі празь Берасьцейскую абласную філярмонію N.R.M. адыграе свой разьвітальны канцэрт зь зімою. У сакавіку музыкі маюць аб'ехаць амаль усе абласныя цэнтры Беларусі, а таксама даць два канцэрты ў суседняй Польшчы.
Апошні раз у Берасьці гурт можна было пачуць чатыры гады таму, яшчэ адзін канцэрт у клюбе «Матрыца» павінен быў адбыцца 2 гады таму, але ў апошні момант быў забаронены. Таму бліжэйшы канцэрт N.R.M. для прыхільнікаў гурта стаў прыемнай нечаканасьцю. Абвесткі можна прачытаць нават у афіцыйных дзяржаўных газэтах Берасьця, а квіткі ўжо зараз прадаюцца ў канцэртных касах гораду. Як мне певедамілі ў адной з такіх гандлёвых кропак, нягледзячы на тое, што да канцэрта яшчэ два тыдні і квіткі каштуюць 17-20 тысячаў рублёў, назіраецца падвышаны попыт. Арганізатары ўпэўненыя – сьвята музыкі адбудзецца, і спадзяюцца, што заля палаца культуры на 650 месцаў, будзе запоўненая цалкам.
Павал Белавус, ТГ
12 сакавіка, R-club (Менск) 13 сакавіка, Liga club (Магілёў) 14 сакавіка, ДЦК (Гомель) 19 сакавіка, R-club (Менск) 20 сакавіка, Філярмонія (Горадня) 21 сакавіка, ДК Прафсаюзаў (Берасьце) 25 сакавіка, жывы канцэрт на Польскім Радыё 30 сакавіка, канцэрт «Салідарныя зь Беларусьсю» (Варшава)
Даведкi па беларускіх канцэртах: (017) 280-15-10, (029) 655-55-96, ICQ 444312033
Фота: JamStudio
|