Калі ты хочаш пачуць фолькавы-гэві з ухілам у пэган тут ёсць гурт “Brovar”, калі ты любіш панк, тут ёсць паліт-раздалбай-гурты “Pet Nihil”, ды “Б.М.П.”, таксама панк-кор гурт “Brutal City”. Ёсць жаданне паслухаць рэп-кор, маецца гурт “!Wanted”. Гурт “Dux Mikaelja”, гэта нешта кшталту industrial-punk, крыху нагадвае расейскія “Шмели”. Калі ёсць жаданне пачуць нешта больш лёгкае, ціпа Бі-2 па-беларуску, вам спадабаецца калектыў “Віртуальныя тэхналогіі”. Так сама на складанцы ёсць гурт “Мясцовыя” які лічыцца паслядоўнікамі не безвядомага гурту “B:N:”. Ёсць сур’ёзная песенька ад гурту «Спрат», які грае зусім не падобна на ўсё што я чуў. Ёсць так сама фолькавая песенька ад Насткі Някрасавай, і яе калектыва. Яшчэ ёсць гурт “ESPRIT», для тых хто любіць меладычны рок з жаночым вакалам.
1
|