Як
паведамляе афіцыйны сайт Sepultura, канцэрт у менскім Палацы спорту адбудзецца
4 сакавіка 2009 году. У беларускую сталіцу Sepultura прывязе сваю новую праграму «
A-Lex». Альбом пабачыць сьвет у студзені 2009 году.
Гэта будзе першы альбом бразыльцаў, запісаны без братоў
Кавалера —
Макс сыйшоў з каманды амаль адразу пасьля выхаду славутага «
Roots» (1996), а
Ігар Кавалера — перад запісам «A-Lex» у 2007 годзе.
Застаецца
спадзявацца, што Sepulturа выканае свае старыя баевікі, якія і
прынесьлі бразыльскім піянэрам мэталу сусьветную вядомасьць: «Troops of
Doom», «Territory», «Inquisition Symphony», «Escape to the Void»,
«Refuse/Resist», «Roots Bloody Roots», «Attitude», «Ratamahatta» і
ўдалы кавэр на кампазыцыю ангельцаў —
Motorhead «Orgazmotron».
Цяпер Sepulturа складаюць:
Андрэас Кісэр (прыйшоў у каманду ў 1987-м) — гітара
Дэрык Грын (з 1997-га) — вакал, гітара
Паула Ксіста Пінта малодшы (з моманту заснавання гурта ў 1984-м) — бас-гітара
Джын Далабэла (з 2006-га) — бубны
Паслухаць новыя кампазыцыі Sepulturа можна
тут.