Новы альбом гурта «Ляпіс Трубяцкой» будзе выкладзены ў сеціве.
Дагэтуль беларускія выканаўцы ўжо неаднойчы выкладалі ў інтэрнэце свае
альбомы, але ня тыя, што можна лічыць прыярытэтнымі. Менавіта
«Маніфэст» ад «Ляпісаў» – адзін з прэтэндэнтаў на званьне «галоўнага
альбома 2008 году». Лідэр гурта Сяргей Міхалок тлумачыць, чаму ён
наважыўся на такое рашэньне: «Продаж аўдыё-носьбітаў, адлічэньні з
канцэртаў, аўтарскія паборы кормяць процьму гэтых дармаедаў, а музыкант
пры гэтым атрымлівае нікчэмныя працэнты».
Галоўная задача сучаснага творчага чалавека – пераасэнсаваць ды
адаптаваць пад сучасныя рэаліі лёзунг DIY - do it yourself, І гэта
тычыцца ня толькі анарха-панк-культуры, але незалежнага мастацтва
наогул. Карпарацыі, мэдыя-холдынгі, рэкорд-лэйблы ды іншыя монстры
шоў-бізнэсу – гэта шкодны фільтар для хоць якіх сьвежых ідэяў! Продаж
аўдыё-носьбітаў, адлічэньні з канцэртаў, аўтарскія паборы кормяць
процьму гэтых дармаедаў, а музыка пры гэтым атрымлівае нікчэмныя
працэнты. Ёсьць адзіная магчымасьць змагацца з калямузычнай сыстэмай –
трэба ўсім выкладаць музыку ў інтэрнэт! Тады яна трапіць да слухача
хутка і бясплатна. Калі публіцы закаціць – яна прыйдзе на канцэрт, ну а
калі не – «пачніце гульню ад пачатку». Трэк-ліст альбома «Маніфэст»Ляпис Трубецкой -«Manifest», все композиции с альбома можно скачать совершенно бесплатно.1. «Манифест» (5.3 Mb) 2. «Рок-пупсы» (4.5 Mb) 3. «Галактика» (4.6 Mb) 4. «Жлоб» (4.1 Mb) 5. «12 обезьян» (4.1 Mb) 6. «I Wanna Be Your Boyfriend» (3.1 Mb) 7. «Крэкс, пэкс, фэкс!» (4.7 Mb) 8. «Belarus Freedom» (5.3 Mb) 9. «Клип» (5.0 Mb) 10. «Зорачкі» (5.3 Mb) 11. «Трубецкой» (4.2 Mb) 12. «Рыбка золотая» (3.1 Mb) Ляпис Трубецкой - Манифест (.rar) (60.3 Mb)
|