Чацвер, 21.11.2019, 21:48
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Вольная музыка | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Рэклама
Катэгорыі старонкі
Навіны [29]
Музыка [9]
Відэа [3]
Фота [3]
Наша апытанне
Як вы ставіцеся да будаўніцтва АЭС у Бларусі?
Усяго адказаў: 48
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » Вольная музыка » Навіны » Вызначаны найлепшы альбом «Ляпісаў»

Вызначаны найлепшы альбом «Ляпісаў»
Цягам чэрвеня і ліпеня на беларускім сайце Experty.by у рубрыцы «Галоўныя альбомы» былі зьмешчаныя рэцэнзіі на ўсе альбомы гурта «Ляпіс Трубяцкой». Па выніках гэтых публікацыяў быў складзены рэйтынг дыскаў калектыву, першае месца ў якім нечакана атрымаў альбом «Золотые яйцы» (2004).


Ляпіс Трубяцкі за антыглябалізм

У межах праекту Experty.by кожны дыск аглядаюць адразу чатыры вядомыя музычныя крытыкі – Зьміцер Падбярэзскі, Алег Клімаў, Сяргей Будкін і Зьміцер Безкаравайны. Апрача тэксту, кожны зь іх дае адзнаку, на падставе якіх вызначаецца выніковы бал кожнага альбома, які, у сваю чаргу, дае падставу для рэйтынгаў.

Лідэр рэйтынгу альбомаў «Ляпіса Трубяцкога», «Золотые яйцы» (2004), атрымаў 9 балаў роўна, здолеўшы апярэдзіць такіх сур’ёзных канкурэнтаў, як «Ранетое сердце» (1996; адзнака 8,5), «Ты кинула» (1998; адзнака 8,5) і нават «Капитал» (2007; адзнака 8,75). Найгоршым альбомам гурта названы «Тяжкий» (2000; адзнака 6,25).

«У Беларусі дыск „Золотые яйцы“ сапраўды меў сур’ёзны посьпех і ў публікі, і ў крытыкаў. Дастаткова сказаць, што яго продажы тутака адпавядаюць узроўню „Капітала“, – разважае пра прычыны перамогі гэтага альбома Зьміцер Безкаравайны. – Важна таксама ўлічыць, што на „Капітале“, калі глядзець глябальна, былі толькі больш дакладна вызначаны акцэнты таго, што было агучана яшчэ на альбоме „Золотые яйцы“».

Прадусар гурта «Ляпіс Трубяцкой» Яўген Калмыкоў некалькі зьдзіўлены перамогай гэтага альбома 2004 году. «Я бы „Золотые яйцы“ ацаніў горш за „Капитал“. Мне падаецца, што ён залішне раскіданы і розны і як прадукт, і як твор, – мяркуе ён. – Гэта выдатны пераходны альбом, але яшчэ ў нейкай ступені недароблены адносна таго ж „Капитала“, які, разам з „Ранетым сердцем“ і „Ты кинула“ асабіста я лічу лепшымі ў „Ляпісаў“».

Разам з тым, агульныя вынікі дасьледаваньня, апублікаваныя на сайце ў тым ліку ў выглядзе графіка ён лічыць слушнымі: «Графік мяне па-добраму забіў!.. Усё адпавядае рэчаіснасьці і сапраўды даволі добра адлюстроўвае пройдзеныя „Ляпісам“ фазы і станы, у якіх гурт знаходзіўся ў розныя моманты кар’еры. Добра бачна, дзе былі пошукі і правалы».

Нагадаем, што альбом «Капитал» заняў першае месца ў рэйтынгу беларускіх альбомаў 2007 году па вэрсіі Experty.by. На наступным тыдні ў рубрыцы «Галоўныя альбомы» пачнецца публікацыя рэцэнзіяў на альбомы гурта N.R.M..

Катэгорыя: Навіны | Дадаў: Admin (17.07.2008) | Автор: "Тузін Гітоў"
Праглядаў: 604 | Каментары: 2 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 2
19:38 16.01.2009 Спам
2. Радист
Женщины способны быстрее мужчин достичь своего счастья, но так же легко его потерять. smile

19:27 16.01.2009 Спам
1. Жека
applause

Имя *:
Email *:
Усе смайлы
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Дакладны беларускі час
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Рэклама
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2019 Конструктор сайтов - uCoz