Паседжанне Мазырскай ТВК 02.11. 2010 г.
па праверцы подпісаў за претэндэнтаў на пасаду Презідэнта РБ
Прысутнічала 11 сябраў камісіі (ўсяго 13).
Назіральнік Уладзімір Целяпун ("праваабаронцы за свабодныя выбары”)
Падалі падпісныя лісты 7 претэндэнтаў.
|
кандытат |
пададзена падп.
ліст. |
подпісаў |
выключана |
1 |
Лукашэнка |
430 |
6878 |
0 |
2 |
Міхалевіч |
119 |
1732 |
69 |
3 |
Цярэшчанка |
56 |
801 |
6 |
4 |
Раманчук |
73 |
820 |
19 |
5 |
Рымашэўскі |
99 |
1170 |
54 |
6 |
Санікаў |
140 |
1218 |
36 |
7 |
Някляеў |
37 |
349 |
6 |
Старшыня ТВК Пашынскі давёў працэдуру праверкі подпісаў згодна ВК РБ.
Акрамя таго звярнуў увагу сябраў камісіі, што ўзгоднена і дадзена
даручэнне начальніку Мазырскай міліцыі да сапраўднасці праверкі подпісаў
можна прыцягваць эксперта- крыміналіста і Аддзел па міграцыі і
грамадзянству.
(Хутчэй за ўсё пад гэтую параду падпадуць подпісы сябраў ініцыятыўных
групаў Някляева, Санікава, Рымашэўскага і Раманчука – асабістае
меркаванне. Як быццам удзел у выбарчых кампаніях- гэта узбуджэнне
крымінальнай справы, што неаднаразова практыкавалася ў Мазыры раней).
20% подпісаў былі атабраныя загадзя сакратаром камісіі і перададзены
сябрам камісіі для праверкі ў асобным кабінеце без удзелу назіральніка.
Так што, магчыма, старшыня Мазырскага аддзялення "Белая Русь” можа
правераць подпісы сваёй ініцыятыўнай групы за Лукашэнку.
Уладзімір Целяпун звярнуўся да старшыні і сябраў камісіі прадаставіць
магчымасць азнаёміцца з падпіснымі лістамі Лукашэнкі, Цярэшчанкі,
Міхалевіча. Былі паказаны толькі падпісныя лісты Лукашэнкі, але дакладна
прагледзець іх не далі часу. Падпісныя лісты Цярэшчанкі і Міхалевіча
паказваць адмовіліся. (Сябры ініцыятыўных групаў гэтых кандыдатаў не
былі заўважаны пры зборы подпісаў на тэрыторыі Мазыра і раёна).
На прапанову назіральніка прадаставіць магчымасць прысутнічаць пры
працэдуры праверкі подпісаў – адмоўлена. Гэта не пазначана ў выбарчым
кодэксе. Але і прыцягваць да праверкі эксперта-крыміналіста – таксама не
агаворана ВК РБ.
Рэгістрацыя спіскаў адбудзецца 08.11.2010г.
ЦЕЛЯПУН Уладзімір Андрэевіч