Субота, 20.04.2024, 03:48
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Лідары апазіцыі кажуць пра незалежнасьць,але атрымліваюць дэведэнты з ЗША. Апазіцыя залежыць ад ЗША?
Усяго адказаў: 48
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Лістапад » 16 » Брусэль падоўжыў санкцыі супраць Менску. І тут жа іх замарозіў
Брусэль падоўжыў санкцыі супраць Менску. І тут жа іх замарозіў
06:49
  Рада Эўразьвязу прыняла рашэньне падоўжыць на год візавыя санкцыі супраць афіцыйнага Менску да кастрычніка 2010 году.

  Адначасова гэтыя санкцыі замарожаныя да кастрычніка.

У рашэньні зазначаецца што "з-за адсутнасьці трывалага прагрэсу у галінах, акрэсьленых у рашэньні Рады Эўразьвязу ад 13 кастрычніка 2008 году, Рада ня можа скасаваць санкцыі супраць шэрагу беларускіх чыноўнікаў”. Такім чынам, Рада вырашыла падоўжыць санкцыі да кастрычніка 2010 году. Але "каб схіліць беларускія ўлады да прагрэсу” ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека Рада вырашыла замарозіць прымяненьне візавых санкцыяў супраць шэрагу беларускіх чыноўнікаў на такі самы пэрыяд – да кастрычніка 2010 году.

Карл Більт, міністар замежных справаў Швэцыі, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе, з гэтай нагоды заявіў:

"Мы працягнулі санкцыі, але мы адначасна замарозілі іх дзеяньне. То бок, мы ўсё яшчэ спрабуем узьдзейнічаць на ўлады Беларусі, каб яны прасунуліся далей у кірунку эўрапейскіх каштоўнасьцяў".

Год таму Эўразьвяз у аналягічным рашэньні заклікаў Беларусь да рэфармаваньня выбарчага заканадаўства ў адпаведнасьці з абавязкамі краіны ў рамках АБСЭ, да руху ў кірунку свабоды выказваньняў і СМІ, свабоды сходаў і арганізацыяў.

Рада Эўразьвязу заўважыла "шэраг натхняльных рашэньняў, якія былі раней ухваленыя ў гэтых галінах”, але выказала "глыбокае шкадаваньне з-за адсутнасьці тут істотнага прагрэсу апошнім часам”. У якасьці прыкладаў прыводзяцца разгоны мірных дэманстрацыяў у Менску, адмовы ў рэгістрацыі шэрагу партыяў і няўрадавых арганізацыяў, незалежных СМІ. А таксама апошнія рашэньні беларускіх судоў наконт сьмяротнага пакараньня некалькіх асуджаных.

Як паведамляе карэспандэнт Свабоды з Брусэля, апрача таго пастанова прапануе Менску пачаць перамовы аб спрашчэньні візавага рэжыму паміж ЭЗ і Беларусьсю ды згадвае магчымасьць у значна далейшай пэрспэктыве перамоваў аб заключэньні двухбаковай дамовы аб партнэрстве і супрацоўніцтве. А на бліжэйшую пэрспэктыву Эўразьвяз прапануе "супольны прамежкавы плян вызначэньня прыярытэтаў для рэформаў" у Беларусі.

У пастанове адзначаецца, што візавыя санкцыі супраць беларускіх службовых асобаў могуць быць скасаваныя "ў любы момант, у залежнасьці ад дзеяньняў беларускіх уладаў у сфэры дэмакратыі і правоў чалавека".

У дакумэнце таксама зазначаецца гатоўнасьць Эўразьвязу да паглыбленьня адносін з Беларусьсю ў выпадку далейшага руху Беларусі ў кірунку дэмакратыі, правоў чалавека і прынцыпу падзелу ўладаў, а таксама гатоўнасьць Брусэлю спрыяць такому руху, узмацняць супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі, у тым ліку ў рамках праграмы Ўсходняе партнэрства.

Эўразьвяз заклікае Беларусь павінна ў большай ступені прывесьці сваё выбарчае заканадаўства ў адпаведнасьць зь міжнароднымі стандартамі ды забясьпечыць большую свабоду выказваньня і сходаў.

Рада Эўразьвязу заклікала Эўракамісію падрыхтаваць рэкамэндацыі для пачатку перамоваў аб спрашчэньні візавага рэжыму зь Беларусьсю.

svaboda.org
Катэгорыя: Палітыка | Праглядаў: 660 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Лістапад 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz