Пятніца, 29.03.2024, 13:59
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Лідары апазіцыі кажуць пра незалежнасьць,але атрымліваюць дэведэнты з ЗША. Апазіцыя залежыць ад ЗША?
Усяго адказаў: 48
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Снежань » 19 » Асамблея няўрадавых дэмакратычных аб’яднаньняў
Асамблея няўрадавых дэмакратычных аб’яднаньняў
05:56
  18 сьнежня ў Менску адбыўся ўстаноўчы сход Асацыяцыі каардынацыі грамадзкіх арганізацыяў "Асамблеі НДА”. Паўторны ў гэтым годзе. Першая спроба легалізаваць Асамблею НДА скончылася няўдачай.

  Прадстаўнікі Асамблеі НДА як тады, так і зараз лічаць рашэньне Мінюста аб адмове ў рэгістрацыі неабгрунтаваным і несправядлівым. Аднак хочуць працаваць легальна. Таму і правялі ўстаноўчы сход.


"У пачатку года, калі мы спрабавалі дамагчыся рэгістрацыі, ва ўладаў
было куды больш магчымасьцяў прадэманстраваць свае добрыя намеры.
Па-першае, разглядаліся варыянты ўзаемадзеяньня з Эўропай. А
па-другое, пастаянна агучваліся пытаньні нашае рэгістрацыі на самым
высокім узроўні. Аднак улады так і не захацелі пашырыць легальныя
рамкі дзейнасьці сваім апанэнтам. Нягледзячы на гэта, мы хочам
працаваць законна”. -- Падкрэсьліў старшыня Рабочай групы Асамблеі
Сяргей Мацкевіч.

На ўстаноўчым сходзе Асамблеі НДА быў зацьверджаны статут і прынятыя
дакумэнты, неабходныя для рэгістрацыі ў Міністэрстве юстыцыі. У
статуце адбыліся нязначныя касмэтычныя праўкі.

За час, які прайшоў з моманту першага ў гэтым годзе ўстаноўчага сходу,
ніхто зь ініцыятараў не адмовіўся ад свайго рашэньня. Заснавальнікамі
выступілі тыя ж самыя арганізацыі: Рэспубліканскае праваабарончае
грамадзкае аб’яднаньне  "Беларускі Хельсінкскі камітэт”, грамадзкае
аб’яднаньне "Цэнтар па правах чалавека”, гарадзкое грамадзкае
аб'яднаньне «Цэнтар «Супольнасьць»,  Грамадзкае аб’яднаньне
шматдзетных сем’яў Верхнядзьвінскага раёну "Сям’я” ды іншыя.

Кіраўніца Выканаўчага бюро Асамблеі НДА Алёна Валынец спадзяецца, што
нядаўняе абраньне Сяргея Мацкевіча, які прадстаўляў на Форуме
грамадзянскае супольнасьці Ўсходняга партнэрства незарэгістраваную
Асамблею, на пасаду сьпікера Форума зможа паўплываць на рашэньне
Мінюста адносна рэгістрацыі Асацыяцыі пазытыўным чынам.

Нагадаем, пры адмове ў рэгістрацыі Асамблеі НДА 9 красавіка Мінюст
адзначыў наступныя прычыны. Першая -- устаноўчая дамова аб стварэньні
асацыяцыі зьяўляецца несапраўднай, паколькі кіраўнікі
арганізацыяў-заснавальнікаў Асамблеі падпісалі яе нібыта бяз згоды
кіруючых органаў сваіх аб’яднаньняў. Другая -- мэты
арганізацыяў-аснавальнікаў не супадаюць са статутнымі мэтамі
асацыяцыі. Трэцяя -- "назва АКГА "Асамблея НДА” не адпавядае
патрабаваньням заканадаўства, паколькі ня ўтрымлівае ўказаньня на
прадмет дзейнасьці яе членаў”. На думку заснавальнікаў Асамблеі НДА,
пералічаныя Мінюстам прычыны робяць немагчымай рэгістрацыю любой
асацыяцыі. Спробы абскарджаньня рашэньня Мінюста ў судовых інстанцыях
плёну таксама не прынесьлі.

ПРЭС-РЭЛІЗ_18-12-2009
Асамблея няўрадавых дэмакратычных аб’яднаньняў
Кантактныя асобы:
Сяргей Мацкевіч, старшыня Рабочай групы Асамблеі,
Тэл.: +375296512397
Алёна Валынец, кіраўніца Выканаўчага бюро Асамблеі НДА, 375296516127

Электронная пошта: preskantakt@belngo.info

Катэгорыя: Беларусь | Праглядаў: 701 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Снежань 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz