Чацвер, 28.03.2024, 17:43
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Лідары апазіцыі кажуць пра незалежнасьць,але атрымліваюць дэведэнты з ЗША. Апазіцыя залежыць ад ЗША?
Усяго адказаў: 48
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2011 » Кастрычнік » 13 » АЭС пачнуць будаваць у 2012 годзе, нягледзячы на пратэст Літвы
АЭС пачнуць будаваць у 2012 годзе, нягледзячы на пратэст Літвы
11:13
   Беларуская АЭС будзе на 90 працэнтаў будавацца за расейскія грошы. Пратэст Літвы наконт выбару пляцоўкі Менскам да ўвагі не прымаецца.

  Беларусь разьлічвае прыступіць да будаўнічых работ непасрэдна на пляцоўцы будучай АЭС у 2012 годзе.

Пра гэта паведаміў намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску:

«Мы прыступілі да праектных працаў па асобных аб’ектах станцыі. Будаўнічыя працы пачнём у наступным годзе, з выхадам на пляцоўку».

Міхадзюк таксама паведаміў, што генэральны кантракт з Расеяй будзе падпісаны ў пачатку 2012 году.

Паводле ягоных словаў, Расея дасьць Беларусі дзяржаўны экспартны крэдыт на будаўніцтва АЭС і інжынэрнай інфраструктуры ў суме ня менш як 90% ад кошту кантракту.

У аб’ём абавязкаў расейскага боку ўваходзіць фінансаваньне будаўніцтва аб’ектаў вытворчай інфраструктуры і інжынэрных сетак і камунікацый будучай АЭС. Фінансаваньне жыльля для працаўнікоў станцыі Беларусь павінна весьціся за кошт уласных сродкаў або іншых крэдытных рэсурсаў.

У Міністэрстве прыродных рэсурсаў Беларусі тым часам заявілі, што Літва мае права не прызнаваць выбар Беларусьсю Астравецкай пляцоўкі для разьмяшчэньня АЭС, аднак Менск рашэньне ўжо прыняў і яно адпавядае ўсім міжнародным нормам.

«Гэта права Літвы — прызнаваць ці не прызнаваць выбар Астравецкай пляцоўкі. Тое, што Літва не задаволеная слуханьнямі і кансультацыямі — гэта іх права. Наша права — прымаць рашэньне», — заявіў начальнік упраўленьня дзяржаўнай экспэртызы міністэрства Аляксандар Андрэеў, якога цытуе «Інтэрфакс».


Катэгорыя: Беларусь | Праглядаў: 855 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Кастрычнік 2011  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz