Пятніца, 26.04.2024, 08:33
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Ацэніце наш сайт
Усяго адказаў: 102
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Сакавік » 21 » У Расею пасьля далучэньня да “Ўсходняга партнэрства”
У Расею пасьля далучэньня да “Ўсходняга партнэрства”
03:59
  Сёньня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка правёў нефармальную сустрэчу з расейскім прэзыдэнтам Дзьмітрыем Мядзьведзевым у Краснай Паляне ля Сочы.

 Гэты візыт адбыўся пасьля далучэньня Беларусі да праграмы “Ўсходняе партнэрства”.

Гэта ўжо трэцьцяя за тры месяцы сустрэча. Паводле расейскага кіраўніка, 19 сакавіка ў Цьвярской вобласьці абмеркаваны пытаньні гандлёва-эканамічнага і супрацоўніцтва ў фінансавай сфэры, а сёньня – пытаньні міжрэгіянальнага ўзаемадзеяньня, інтэграцыйныя працэсы, а таксама міжнародная праблематыка. Паводле А.Лукашэнкі, мінулым разам абмяркоўваліся антыкрызісныя меры, эканоміка, але застаўся “некаторы пакет пытаньняў”. Ён адзначыў, што “вельмі пажадана пагаварыць па зьнешнепалітычных аспэктах, каб не было ніякіх розначытаньняў”.

Гэтая сустрэча прайшла пасьля таго, як Эўразьвяз прыняў рашэньне далучыць Беларусь да “Усходняга партнэрства”. У расейскіх мэдыях адзначаюць, што Эўразьвяз уключыў Беларусь “датэрмінова” і такім чынам, нібыта, “умяшаўся ў саюзныя справы Расеі”. Такой думкі трымаецца і расейскі дэпутат, дырэктар інстытуту СНД Канстанцін Затулін.

“Калі ўваход ва “Усходняе партнэрства” азначае адмову ад сувэрэннасьці беларускай дзяржавы ў справах зьвязаных са зьнешняй палітыкай ці яшчэ зь нечым, то я не магу з гэтага радавацца. Мы спадзяваліся, што ў Беларусі ўзважаць усе абставіны. Ясна, што нельга быць адначасова саюзнай дзяржавай з Расеяй і сябрам НАТО ці Эўразьвязу. І мы будзем меркаваць па тым, як павядзе сябе Беларусь, калі будуць узьнікаць нагоды для гэтага. Адна з такіх нагодаў даўно існуе – гэта завіслае з боку Беларусі прызнаньне Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Гэта пытаньне нечакана набыло сымбалічнае значэньне для беларуска-расейскіх стасункаў”.

Таксама Канстанцін Затулін адзначыў, што Расея мае ад Беларусі вялікі партфэль заявак на крэдыты:

“Проста зразумела, што калі Беларусь будзе будаваць свае дачыненьні з Захадам за кошт Расеі, то Расея зусім не абавязана гэта ўсё аплачваць сваімі крэдытамі”.

Палітоляг Дзяніс Мельянцоў мяркуе, што эўрапейскія палітыкі зрабілі вельмі мудра. Бо далучэньне Беларусі да “Усходняга партнэрства” ёсьць пазытыўным для яе нацыянальных інтарэсаў.

“Эўрапейцы паказалі, што яны гатовыя даць Беларусі пэўны аванс, каб далей працягваць і палітычны дыялёг, і дэмакратызацыю самой Беларусі. То бок, калі дагэтуль ЭЗ не здолеў выставіць нейкія крытэры пасьпяховасьці дыялёгу ў стасунках зь Беларусьсю, то такія крытэры і патрабаваньні могуць быць выстаўлены ў межах “Усходняга партнэрства”.

Нагадаем, беларускі МЗС пазытыўна ацаніў далучэньне Беларусі да праграмы. Камэнтуючы гэта спадар Мельянцоў адзначыў:

“Гэта дае дадатковыя магчымасьці ў чыста фінансавым пляне і ў пляне легітымізацыі ў ЭЗ. Беларускія ўлады бралі ўдзел у распрацоўцы самой гэтай праграмы, вылучалі свае пажаданьні і рэкамэндацыі, і часткова гэтыя рэкамэндацыі былі ўлічаныя. Эўрапейцы спрабуюць паставіць у залежнасьць паводзіны ўладаў у Дзень волі з тым, ці будзе запрошаны Лукашэнка ў Прагу. І яшчэ ёсьць момант з прызнаньнем ці непрызнаньнем грузінскіх тэрыторыяў. Таму гэта інтрыга пакуль застаецца. Але пазытыўным было б, каб беларускі прэзыдэнт паўдзельнічаў у інаўгурацыйным саміце”.


Катэгорыя: Палітыка | Праглядаў: 633 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Сакавік 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz