Галоўная » 2009»Сакавік»21 » Утрыманьне Хведарука ў турме – нязначнае парушэньне закону
Утрыманьне Хведарука ў турме – нязначнае парушэньне закону
03:46
Судовыя інстанцыі і пракуратура пачалі даваць
адказы ў справе гвалтоўна затрыманых і адвезеных у войска маладых
апазыцыянэраў Франака Вячоркі, Івана Шылы і Зьмітра Хведарука.
Нагадаем, 30 студзеня Франака затрымалі на вуліцы міліцыянты, якімі камандавалі людзі ў цывільным. Івана і Зьмітра затрымалі дома. Актывістаў забралі ў войска без адпаведнага мэдычнага абсьледаваньня.
Бацькі Зьмітра Хведарука
атрымалі адказ з пракуратуры Першамайскага раёну Менску. Яны
скардзіліся на дзеяньні міліцыянтаў і вайскоўцаў. 30 студзеня Зьмітра
затрымалі дома афіцэры міліцыі Першамайскага раёну, якімі камандавалі
людзі ў цывільным. У міліцыі Зьмітру паведамілі, што ён мусіць
адседзець 10 сутак арышту за ўдзел у вулічнай акцыі 1 траўня мінулага
году.
Але праз двое сутак хлопца забралі канваіры і адвезьлі ў
паліклініку. Там яму мэдыкі хутка напісалі даведку, што ён прыдатны да
службы ў войску. Зьмітра адвезьлі на ноч у турму, а на наступны дзень –
у вайсковую частку ў Жодзіна.
Менавіта там пасьля прыняцьця прысягі мэдыкі далі хлопцу накіраваньне на апэрацыю ў рэспубліканскі шпіталь.
Бацькі
Зьмітра падалі скаргу ў пракуратуру на незаконныя дзеяньні міліцыі і
вайскоўцаў. Яны спыталі на якой падставе хлопца трымалі двое сутак у
турме. Калі ён, сапраўды, мусіць адбыць 10 сутак арышту, то чаму
міліцыянты не выканалі пастановы суду і самавольна вызвалілі Зьмітра
датэрмінова? Адказ пракурора абурыў бацькоў.
“Тое,
што супрацоўнікі РУУС перад Сашыным носам трэсьлі нейкай паперай і
казалі, што “вось па вашым сыне ёсьць судовая пастанова”, то аказваецца
ніякай пастановы не было. Проста так узялі і накіравалі ў турму. А
пракурор Першамайскага раёну лічыць такія дзеяньні з боку Першамайскага
РУУС нязначным парушэньнем заканадаўства.
Вось я б хацела
паглядзець, як міліцыянты Першамайскага РУУС затрымалі б пракурора
Першамайскага раёну і хаця б на два дні накіравалі яго ў сьмярдзючую
камэру на Акрэсьціна, а пасьля гэтага пракурор гораду назваў бы гэта
нязначным парушэньнем заканадаўства”.
У частцы, дзе служыць Іван Шыла пад
Лепелем абвешчаны карантын. Калі мінулы раз у частцы быў грып, то цяпер
прычынай карантыну стала вятранка. Тым часам бацька Івана атрымаў адказ
на скаргу з вайсковай пракуратуры.
“Справу
мусілі накіраваць у вайсковы суд. Я туды накіраваў хадайніцтва, каб
прыпынілі гэтую справу. Я маю на ўвазе рашэньне Салігорскага
ваенкамата. Сёньня раніцай я атрымаў адказ, дзе яны мне пішуць:
“Зьвяртайцеся са скаргай у суд па месцы знаходжаньня інстанцыі,
дзеяньні якой вы абскарджваеце”. Я ж лічыў, што справа ў іх, у
вайсковым судзе, а яны мне сваіх адказам сьведчаць, што нічога пра
гэтую справу й ня ведаюць”.
Карантын скончыцца 7 траўня. Калі Івана не накіруюць у нарад, то зь ім змогуць сустрэцца сваякі і сябры.
Франак Вячорка
ізаляваны ад сваякоў і сяброў, бо ў мазырскай частцы таксама абвясьцілі
карантын і адзіны таксафон на КПП, якім маглі карыстацца салдаты,
знаходзіцца ў рамонце. Бацька Франка Вінцук Вячорка ведае,
што з-за праблемаў са здароўем, ягоны сын яшчэ не адбываў пазачарговы
нарад, якім яго пакаралі за публікацыю прыватнага дзёньніка ў Жывым
журнале franak.livejournal.com.
Армейскі дзёньнік Ф.Вячоркі “Вымушаныя
былі адмяніць, бо фэльдшар памерала ціск. Ціск быў 170 на 110, таму му
ці то адмянілі, ці то перанесьлі карны нарад. Наагул, я спадзяюся, што
пра нарады не ідзе гаворка. Аднак вымовы вынесьлі.
Абвясьцілі карантын да 2 красавіка і такім чынам у мяне прамога кантакту з Франкам няма апошнімі днямі”.
Скаргу
на дзеяньні вайскоўцаў і мэдыкаў у справе Франка Вячоркі будуць
разглядаць 23 сакавіка ў менскім вайсковым гарнізонным судзе. Суд
пачнецца ў 9.30.