Пятніца, 26.04.2024, 23:29
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы лічыце нам патрэбна адраджэнне мовы і культуры ўвогуле?
Усяго адказаў: 90
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2008 » Снежань » 31 » Закон аб мовах стане на 1/34 больш беларускім
Закон аб мовах стане на 1/34 больш беларускім
05:53

  Пасьля звароту дэлегатаў X зьезда “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” ў Савет міністраў Міністэрства адукацыі падрыхтавала папраўкі ў закон аб мовах.

  Пра гэта паведамляецца ў лісьце намесьніка міністра адукацыі Казіміра Фарыно старшыні ТБМ Алегу Трусаву.

  У лісьце, у прыватнасьці, гаворыцца, што прапанаваныя зьмяненьні для ўнясеньня ў артыкул 10 закона “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” ад 26 студзеня 1990 года, маюць “выключнае значэньне для захаваньня мовы тытульнай нацыі”, адыгрываюць “важную ролю ў жыцьці сучаснага беларускага грамадзтва”. “Выключэньне слова „(або)“ з артыкула 10 прадугледжвае абавязковае выкарыстаньне дзьвюх дзяржаўных моў (беларускай і рускай) пры падрыхтоўцы дакумэнтаў, якія сьведчаць аб статусе грамадзяніна Рэспублікі Беларусь”, — зазначана ў лісьце. Спадар Фарыно мяркуе, што гэтае зьмяненьне “будзе садзейнічаць забесьпячэньню стабільнасьці ў сфэры моўнай камунікацыі”.

  Як паведамляецца ў лісьце, праект нарматыўнага прававога акта “Аб унясеньні зьмяненьняў у закон Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 1990 года “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”, узгоднены з аблвыканкамамі, Менскім гарвыканкамам і Нацыянальнай акадэміяй навук, дапрацоўваецца ў адпаведнасьці з заўвагамі, выказанымі Міністэрствам юстыцыі.

“Ліст зь Міністэрства адукацыі дае надзею, што ў найбліжэйшыя гады ў краіне ўсталюецца рэальнае двухмоўе хаця б на заканадаўчым узроўні”, — заявіў БелаПАН Алег Трусаў. Паводле яго слоў, грамадзкасьць не павінна заспакойвацца, а ўважліва адсочваць сытуацыю са зьмяненьнем закона аб мовах.


У адозьве ва ўрад дэлегаты зьезда падкрэсьлілі, што ў краіне не выконваецца прынцып роўнасьці дзьвюх дзяржаўных моў, гарантаваны Канстытуцыяй, моўныя правы беларускамоўных грамадзян па-ранейшаму абмежаваны ва ўсіх сфэрах жыцьця, а цяперашняя рэдакцыя закона не ўтрымлівае ніякіх гарантый з боку дзяржавы па захаваньні і разьвіцьці мовы тытульнай нацыі.



Цяперашняя рэдакцыя артыкулу 10. “Мова дакумэнтаў аб статусе грамадзян Рэспублікі Беларусі”:

Афіцыйныя дакумэнты, якія сьведчаць статус грамадзяніна, — пашпарт, працоўная кніжка, дакумэнты аб адукацыі, пасьведчаньні аб нараджэньні, шлюбе, а таксама дакумэнты аб сьмерці асобы — выконваюцца на беларускай і (або) рускай мовах, а асобныя дакумэнты пры неабходнасьці — на беларускай (рускай) і іншых мовах.

Усяго ў Законе аб мовах 34 артыкулы.
Катэгорыя: Грамадства | Праглядаў: 1052 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Снежань 2008  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz