Беларускі бок афіцыйна запрасіў
кіраўніцтва Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ)
АБСЭ наведаць Беларусь.
Пра гэта сёньня паведаміў прэсавы сакратар
міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Папоў.
Ён падкрэсьліў, што ў гэтым дакумэнце “пацьвярджаецца гатоўнасьць да прадметнага дыялёга з Бюро па азначанай праблематыцы”.
Старшыня Цэнтарвыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына
паведаміла “Свабодзе”, што цяпер экспэрты ў галіне выбарчага права
вывучаюць заўвагі, якія выказаныя БДІПЧ у выніковай справаздачы
аб сёлетніх парлямэнцкіх выбарах у Беларусі.
У выніковай
справаздачы Бюро АБСЭ адзначаецца, што апошнія парлямэнцкія выбары
ў Беларусі не адпавядаюць міжнародным дэмакратычным стандартам.