Серада, 20.11.2019, 06:50
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы ставіцеся да будаўніцтва АЭС у Бларусі?
Усяго адказаў: 48
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2008 » Снежань » 24 » Прадпрымальнікі: перамога з агаворкамі
Прадпрымальнікі: перамога з агаворкамі
02:04
   У прэсавай службе кіраўніка дзяржавы агенцтву “Інтэрфакс-Захад” паведамілі, што па выніках сёньняшняй нарады з удзелам Аляксандра Лукашэнкі было прынятае рашэньне захаваць існы прынцып падаткаабкладаньня прадпрымальнікаў.

  Пры гэтым каэфіцыент 1,5, які цяпер прымяняецца да замежных тавараў, што ўвозяцца з Расеі ва ўмовах адсутнасьці мытнага афармленьня, будзе павялічаны да 2.

Апроч гэтага, прынятае рашэньне пра павышэньне ставак адзінага падатку.

Гэта закране толькі верхнія значэньні ставак, ніжнія значэньні застаюцца на ранейшым роўні.

Прадпрымальнікі па-ранейшаму змогуць выбіраць розныя спосабы сплаты падатакаў: агульную сыстэму, якой прытрымліваецца пераважная большасьць юрыдычных асобаў, спрошчаную сыстэму альбо сыстэму сплаты адзінага падатку.

Але адзіны падатак няможна будзе плаціць тым, хто займаецца ўвозам запчастак да аўтамабіляў.

Пэўныя зьмены закрануць і працу прыватных унітарных прадпрыемстваў (ПУП). Падрыхтаваны праект указу па ўдасканаленьні спрошчанай сыстэмы падаткаабкладаньня, які мае на мэце істотна спрасьціць яе й зьнізіць стаўкі падаткаў. Гэткім чынам, для ПУП, якія перайшлі з ІП, будуць створаныя ня горшыя ўмовы за тыя, якія будуць дзейнічаць у 2009 годзе для ІП.

Разам з тым, надалей для збалянсаваньня структуры раздробавага гандлю ў краіне будуць стварацца ўмовы для пашырэньня сеткі гіпэрмаркетаў, каб прадпрымальнікі займаліся не перапродажам тавараў, а іхнай вытворчасьцю. Дзяржава зацікаўленая ў тым, каб грамадзяне займаліся тымі відамі дзейнасьці, якія б прыносілі большы эфэкт эканоміцы, паведамляе Інтэрфакс.

У прэсавай службе адзначылі, што лічаць гэтае рашэньне найбольш аптымальным на дадзены момант. Пры гэтым тэрміны дзеяньня новай сыстэмы ня вызначаныя. Плянуецца, што адпаведны нарматыўны дакумэнт будзе дапрацаваны й прыняты цягам наступных дзён.

Катэгорыя: Палітыка | Праглядаў: 486 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Усе смайлы
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Снежань 2008  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2019 Конструктор сайтов - uCoz