Пятніца, 26.04.2024, 09:00
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Лідары апазіцыі кажуць пра незалежнасьць,але атрымліваюць дэведэнты з ЗША. Апазіцыя залежыць ад ЗША?
Усяго адказаў: 48
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2008 » Снежань » 23 » Беларусь просіць у Расеі 100 мільярдаў
Беларусь просіць у Расеі 100 мільярдаў
03:18
  Учора ў Маскве прайшла сустрэча прэзыдэнтаў Расеі і Беларусі Дзьмітрыя Мядзьведзева і Аляксандра Лукашэнкі. Высьветлілася, што ў Беларусі зьявілася новая просьба — выдзеліць 100 мільярдаў расейскіх рублёў крэдыту.

 Беларускі бок аргумэнтуе яе магчымым пераходам да разьлікаў ва ўзаемным гандлі ў расейскіх рублях.

“Бягучы год у расейска-беларускіх дачыненьнях быў няпросты, але па яго выніках мы здолелі выйсьці на заплянаваныя паказьнікі”, — такую думку выказаў сёньня прэзыдэнт Расеі падчас сустрэчы ў Крамлі са сваім беларускім калегам:

“Калі казаць пра дынаміку расейска-беларускага супрацоўніцтва, дык яна была нядрэннай. Устойліва рос таваразварот”.

Загадчык аддзелу Беларусі Інстытуту краін СНД у Маскве Аляксандар Фадзееў гаворыць, што на лічбы беларуска-расейскага гандлю трэба глядзець уважліва:

“Рост таварнай масы за 2008 год — гэта толькі крыху больш за 11%. А пераважна рэкордныя лічбы — гэта кошт тых энэрганосьбітаў, якія імпартуе Беларусь. Таму тут гаворка ідзе не пра значнае павелічэньне таварнай масы альбо паслуг, а пра тое, што павысілася цана на іх”.

Аляксандар Лукашэнка на самым пачатку размовы з расейскім калегам казаў, што Беларусь нічога ня просіць у Расейскай Фэдэрацыі:

“Публічна хачу адразу адмесьці тут усе інсынуацыі, якія гучалі апошнім часам з нагоды таго, што Лукашэнка амаль на каленях паўзе ў Крэмль, каб нешта выпрасіць. Адразу хачу сказаць, што мы абсалютна сёньня нічога не зьбіраемся прасіць”.

Аднак сёньня ж намесьнік міністра фінансаў Расеі Дзьмітры Панкін публічна заявіў, што Масква атрымала зь Менску ліст з просьбай выдзеліць 100 мільярдаў расейскіх рублёў крэдыту. А аглядальнікі зьвяртаюць увагу на тое, што пасьля сустрэчы двух прэзыдэнтаў у фармаце сам-насам да іх далучыліся сярод іншых і кіраўнікі Цэнтрабанку Расеі і Нацыянальнага банку Беларусі.

Аляксандар Фадзееў зьвяртае ўвагу на гэту супярэчлівасьць:

“Лукашэнка адмаўляе, што беларускі бок прасіў нешта ў Расеі. Пра гэта ён заявіў афіцыйна на гэтых перамовах. З аднаго боку, паведамляецца, што такі ліст з просьбай аб 100 мільярдах расейскіх рублёў ёсьць. А Лукашэнка адмаўляецца ад гэтага. Так што мне даволі складана камэнтаваць гэта”.

Кіраўнік дасьледчага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук лічыць, што беларускае кіраўніцтва сваёй чарговай просьбай усё глыбей заганяе сябе ў залежнасьць ад усходняга суседа:

“Беларускі ўрад чапляецца за саломку. Ён ня хоча рэформаў, а бачыць будучыню Беларусі толькі ў даўгавой яме, якую сам сабе і збудаваў. А гэта тое, на што і разьлічвае Крэмль — уцягнуць Беларусь у такія ўзаемаадносіны, выхад зь якіх будзе толькі ў палітычных кампрамісах на карысьць Расеі”.


У лістападзе 2008 году Расея і Беларусь падпісалі пагадненьне, што Беларусь атрымае 2 мільярды даляраў ЗША як стабілізацыйны крэдыт у 2008-2009 гадах. Першую частку крэдыту — 1 мільярд даляраў — Беларусь ужо атрымала. Другую Расея павінна пералічыць да 28 лютага. Крэдыт выдаецца на 15 гадоў з 5-гадовай адтэрміноўкай па асноўным доўгу паводле стаўкі LIBOR+3%.

У сьнежні 2007 году Расея выдзеліла Беларусі 1,5 мільярда стабілізацыйнага крэдыту на 15 гадоў пад LIBOR+0,75% з адтэрміноўкай выплаты на 5 гадоў.


Катэгорыя: Палітыка | Праглядаў: 673 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Снежань 2008  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz