Субота, 20.04.2024, 12:20
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы ставіцеся да будаўніцтва АЭС у Бларусі?
Усяго адказаў: 48
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2008 » Снежань » 21 » "Беларусь будзе ў ролі просьбіткі"
"Беларусь будзе ў ролі просьбіткі"
01:47
  Напярэдадні сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Расеі ў Маскве 22 сьнежня кіраўнік прэзыдэнцкай прэс-службы Павал Лёгкі абверг чуткі ў расейскай прэсе, што Аляксандар Лукашэнка нібыта "зламаўся і ўгаворваў" прэзыдэнта Дзьмітрыя Мядзьведзева сустрэцца 22 сьнежня ў Маскве.

  Паводле Паўла Лёгкага, Аляксандар Лукашэнка “ніколі і нікому не навязваўся і ня мае звычкі напрошвацца да некага на сустрэчы”.

Спадар Лёгкі абвінаваціў расейскія мэдыі ў тым, што яны распаўсюджваюць плёткі. Маўляў, гэтая “гнюсная шматгадовая традыцыя "выкіду" дэзынфармацыі са спасылкай на ананімныя крамлёўскія крыніцы” адбываецца напярэдадні кожнай сустрэчы.

У пятніцу А.Лукашэнка згуляў у Маскве ў хакей у складзе “Зборнай зорак сьвету” супраць каманды "Газпром экспарт" і прайграў. Ён не паехаў на нефармальную сустрэчу прэзыдэнтаў краінаў СНД, якая ў гэты дзень адбылася на курорце Баравое ў Казахстане.

Таксама кіраўнік Беларусі заявіў, што зьвярнуўся да ЗША аб выдзяленьні крэдыту на 5 мільярдаў даляраў.

Палітоляг Андрэй Фёдараў адзначыў, што нічога добрага не чакае ад беларуска-расейскай сустрэчы:

“Масква будзе ціснуць па ўсіх кірунках. Пасьля таго, як мы даведаліся, што Беларусь прасіла ў ЗША 5 мільярдаў даляраў. Гэта значыць, што сапраўды стан рэчаў ня вельмі добры. І таму, безумоўна, Беларусь будзе ў ролі просьбіткі ці то зьмяншэньня кошту газу, ці чарговага крэдыту. Тады ў Масквы зьяўляецца магчымасьць выстаўляць сустрэчныя патрабаваньні. І я баюся, што ў гэтых варунках афіцыйнаму Менску будзе цяжка адмовіцца ад іх”.

Як паведамілі ў офісе саюзнага дзяржсакратара Паўла Барадзіна, гэта будзе не пасяджэньне дзяржсавету саюзнай дзяржавы, а “проста двухбаковая сустрэча”.

Яна павінна была адбыцца ў рамках пасяджэньня дзяржсавету “саюзнай дзяржавы” Беларусі і Расеі спачатку 3-га лістапада, а потым 1-га сьнежня ў Маскве. Аднак гэтыя саміты зрываліся. Візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву быў перанесены. І ў часе тэлефоннай размовы 17 сьнежня бакі дамовіліся сустрэцца 22 сьнежня.

Спрэчкі выклікаў парадак дня. Беларускі бок абвінаваціў расейцаў у тым, што яны прапануюць рутыну, а не “сур'ёзны зьмест”.

Паводле расейскіх мэдыяў, раздражненьне Аляксандра Лукашэнкі выклікаў праект Канстытуцыйнага акту так званай саюзнай дзяржавы, у якой кіраўніку Беларусі адводзіцца пасада віцэ-прэзыдэнта.

Дырэктар расейскага інстытуту СНД Канстанцін Затулін адзначыў:

“Такой афіцыйнай прапановы няма. Гэта як бы розныя канструкцыі. Такога роду канструкцыі сапраўды пэрыядычна ўзьнікаюць у рамках агульнай дыскусіі пра тое, а як жа ўсё ж выбрацца з гэтага тупіку ў разьвіцьці саюзнай дзяржавы. Але афіцыйна ніхто не прапаноўваў Аляксандру Лукашэнку быць віцэ-прэзыдэнтам. А некаму прэзыдэнтам. Гэта пакуль не адбылося. Проста нам трэба зразумець, што мы далей зьбіраемся рабіць. Мы маглі б прыняць рашэньне з адкладзеным тэрмінам рэалізацыі. Гэтак жа як, напрыклад, на такі ўзор зрабілі ў Кітаі, калі дамовіліся з Ганконгам”.

Асноўнае пытаньне, якое некалькі разоў уздымалася і будзе абмеркавана цяпер у Маскве, паводле Аляксандра Лукашэнкі, – цана на расейскі газ. Ён заявіў, што ня можа прыняць цану 200-240 даляраў за тысячу кубамэтраў. Паводле віцэ-прэм’ера Беларусі Ўладзімера Сямашкі, беларускі бок “ваюе за 140 даляраў”.

Катэгорыя: Палітыка | Праглядаў: 611 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Снежань 2008  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz