Пра гэта паведаміў
19 сьнежня віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Ўладзімер Сямашка
на паседжаньні Нацыянальнай рады па працоўных і сацыяльных пытаньнях.
Адказваючы на пытаньне, ці вызначана Астравецкая пляцоўка як месца для будаўніцтва АЭС, спадар Сямашка пацьвердзіў: “Так, ужо вызначана”.
Віцэ-прэм’ер паведаміў на паседжаньні Нацыянальнай
рады, што 21 студзеня ў Астраўцы пачнецца будаўніцтва першых чатырох-
і дзевяціпавярховых дамоў для будаўнікоў АЭС, а праз год пачнецца
будаўніцтва прамысловай пляцоўкі ў раёне Астраўца. Паседжаньне
міжведамаснай камісіі, на якой будзе канчаткова зацьверджана пляцоўка
для будаўніцтва АЭС у Беларусі, адбудзецца ў бліжэйшыя дні.
Нагадаем,
апошнім часам разглядаліся тры пляцоўкі, прыдатныя для будаўніцтва —
Чырвонапалянская (Быхаўскі раён Магілёўскай вобласьці), Кукшынаўская
(Горацкі раён Магілёўскай вобласьці) і Астравецкая (у Гарадзенскай
вобласьці)