Ад новага году —
новыя тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі. Падвышэньне тарыфаў
замацоўвае пастанова Савету міністраў ад 16 сьнежня.
Тэхнічнае абслугоўваньне жылых дамоў — 296 рублёў за 1 квадратны мэтар. Падвышана на 11,8%.
Цеплавая энэргія на ацяпленьне і падагрэў вады — 43 458,3 рубля за 1 Гкал. Тарыф вырас на 15,6%.
Тарыф на халодную ваду і каналізацыю вырасьце на 20% і складзе 385,7 рубля за 1 куб.м і 242 рублі за 1 куб.м адпаведна.
Тарыф на вываз побытавых адкідаў падвысіцца на 18,9% — да 4764 рублёў за 1 куб.м.
За карыстаньне ліфтамі — на 20%: будзе па 1421 рублі з кожнага жыхара.
Новы тарыф на электраэнэргію — 173,3 рубля за 1 кВт/г.
У сыстэме дыфэрэнцыяванага ўліку:
у пэрыяд мінімальнай нагрузкі (с 22.00 до 17.00) — 121,1 рубля за 1 кВт/г;
у пэрыяд максымальнай нагрузкі (с 17.00 до 22.00) — 346 рублёў за 1 кВт/г.
Тарыфы
на электраэнэргію ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных
электраплітамі, — 125,3 рубля за 1 кВт/г (87,7 рубля — у пэрыяд
мінімальных нагрузак, 250,6 рубля — у часе максымальнага выкарыстаньня).
У 2008 годзе тарыфы на аплату жыльлёва-камунальных паслуг падвышаліся двойчы — ад 1 студзеня і 1 траўня.
Падвышэньне тарыфаў замацаванае пастановай Савету міністраў № 1942 ад 16 сьнежня 2008 г., паведамляе БелТА.